Улады за каментары ў сацсетках на два гады пазбавілі волі жыхарку Новаполацка
Суддзя суду Наваполацка Сняжана Калінічэнка, 30 траўня вынесла прысуд мясцовай жыхарцы Кацярыне Леў. Улады вінавацілі яе ў абразе прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. За гэта суд пакараў жанчыну пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады і штрафам ў 3 700 рублёў. У чаканні суда Кацярына правяла 4 месяцы ў Віцебскім абласным ізалятары.
Віцебскія педагогі будуць падвышаць кваліфікацыю пад расейскім уплывам
Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі, які ладзіць для настаўнікаў вобласці курсы падвышэння кваліфікацыі, заключыў дамову аб супрацоўніцтве з расейскай установай падобнага профілю «Академия Минпросвещения России». На сайце гэтай установы падкрэсліваецца, што метадычная дапамога настаўнікам тычыцца не толькі прадметаў, якія вывучаюцца ў школе, але і розных аспектаў патрыятычнага выхавання -- «формирования гражданской идентичности, культурного наследия народов России в условиях современных вызовов и цифровой трансформации». А на старонцы «ВКонтакте» ад імя акадэміі стала размяшчаюцца навіны, што да расейскага ўварвання ва Ўкраіну.
У Наваполацку аблілі фарбай аўто прарасейскага актывіста. Міліцыя кажа, што вінаватага затрымалі
Машына Сяргея Юдаева з крымскімі нумарамі і вялікай літарай «Z» на капоце была пыпаркавана каля Полацкага РАУС. Ранкам 1 ліпеня гаспадар знайшоў сваю машыну з аблітым белай фарбай лабавым шклом. І праз некалькі дзён супрацоўнікі райаддзела міліцыі нібыта затрымалі вінаватага – прынамсі, на афіцыйны сайце Віцебскага абласнога ўпраўлення МУС з“явілася відэа затрымання. Аднак, як кажуць, засталіся пытанні.
Глыбоцкі райвыканкам устанавіў кантрольныя лічбы прыёму навучэнцаў на 2023/24 год
У 10 класы горада набяруць толькі 125 чалавек, з іх па 50 - у гімназію, і другую школу. У першую школу імя Паўла Сухога пойдуць толькі 25 навучэнцаў. Раённыя школы ў 10 класах наведваць будуць усяго 43 вучні. Нагадаем, у раёне засталося толькі 13 школ, а раней было больш за 20. З гэтых трынаццаці засталіся толькі сем сярэдніх, астатнія – базавыя.
За распаўсюд «экстрэмізму» суд пакараў жыхара Полацку буйным штрафам
Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі 19 чэрвеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў пастанавіў пакараць штрафам у памеры 1110 рублёў работніка ААТ «Нафтан» жыхара Полацка Мікіту Белавусава, а таксама канфіскаваць прыладу адміністрацыйнага правапарушэння -мабільны тэлефон, які належыў «правапарушальніку».
Віцебскаму тэлеканалу, дзе працаваў палітвязень Вячаслаў Лазараў, далі папярэджанне «за парушэнне заканадаўства аб СМІ»
Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйнае папярэджанне ТАА «Наше ТВ», але ў чым сутнасць правапарушэння, у тэлеграм-канале ведамства не паведамляецца. ААТ «Наше ТВ» з“яўляецца заснавальнікам тэлепраграмы«РУ.ТВ». Да слова, некалькі гадоў таму відэааператарам на тэлеканале «Наше ТВ» працаваў Вячаслаў Лазараў – палітзняволены, якога затрымалі сёлета 9 лютага і вінавацяць паводле паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага Кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). На думку следчых, Лазараў супрацоўнічаў з «Белсатам» - замежным СМІ, абвешчаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.