Жонцы вярнуўся яе ліст да Мікалая Статкевіча з фармулёўкай «адмова ад атрымання»
Жонка палітвязня Марына Адамовіч паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што ёйпа пошце вярнулі ліст, напісаны да мужа. На ім пазнака «адмова ад атрымання». Падобна, ад атрымання карэспандэнцыі адмовіўся не сам адрасат, а кіраўніцтва Глыбоцкай калоніі №13, дзе ўтрымліваюць зняволенага апазіцыйнага палітыка. Пяць з паловай месяцаў жонцы не даходзяць лісты ад Статкевіча, і яна нічога не ведае ні пра стан ягонага здароўя, ні пра ўмовы ўтрымання. Цяпер у калоніі вырашылі «ізаляваць» ад лістоў з волі і палітвязня.
Аршанскія ўлады абвясцілі апытанне гараджан, але выказаць сваё меркаванне ім няма дзе
У мясцовай «Аршанскай газеце» з’явілася абвестка пра тое, што мясцовыя ўлады праводзяць інтэрнэт-апытанне, дзе ў горадзе найлепей было б збудаваць Палац шлюбаў. Сваімі меркаваннямі аршанцаў прасілі падзяліцца на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле «Апытанні». Аднак такой старонкі на сайце проста не існуе: на яе нельга ні перайсці па спасылцы з абвесткі ў газеце, ні адчыніць непасрэдна з сайта. Дык ці насамрэч улады цікавяцца меркаваннямі гараджан?
За падпіску на 7 «экстрэмісцкіх» СМІ жыхара Наваполацка ўлады пакаралі арыштам
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 15 сутак Сяргея Крупкіна. На думку суддзі мужчына вінаваты ў распаўсюджванні "экстрэмізму" ў сацыяльных сетках.
«Магчыма, варта рыхтавацца да горшага» — Таццяна Севярынец
Таццяна Севярынец, маці палітыка, распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад сына, асуджанага на сем гадоў калоніі.
У Чашніках падлетка – ахвяру сэксуальнага гвалту – пакаралі накіраваннем у спецустанову
Пра выпадак, калі падлетка, што не мае бацькоў, прызналі малалетнім злачынцам і накіравалі ў спецыяльную лячэбна-выхаваўчую ўстанову, напісала раённая газета «Чырвоны прамень». У артыкуле робіцца акцэнт на тое, што дзіця вырасла непаслухмяным і «ступіла на слізкі шлях», але толькі мімаходзь згадваецца, што пад дзяржаўнай апекай хлопец знаходзіўся з ранняга маленства --з 2011г., і за 12 гадоў ні сацыяльныя ўстановы, ні школа, ні прыёмныя сем’і не змаглі выхаваць яго належным чынам. Таксама толькі згадкі адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэксу даюць чытачу зразумець (а не абазнаны чытач проста не зверне на гэта ўвагі), што падлетак, які знаходзіўся пад апекай дзяржавы, стаў ахвярай сэксуальнага гвалту.