У судовым працэсе абражанымі прадстаўнікамі ўлады выступілі намеснік начальніка УУС Мінскага аблвыканкама Віталь Казлоў, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Раман Мельнік, а таксама першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Падвойскі.
Гэтая тройца трапіла ў скандал, калі ў лютым 2022 года «Кіберпартызаны» апублікавалі зліў іх размовы з верасня 2020 года. Тэлефонная гутарка Падвойскага, Мельніка і Казлова стала доказам таго, што міліцыя паказвае суддзям, якія рашэнні выносіць удзельнікам мірных пратэстаў.
Пасля апублікавання роліка з запісам у тэлеграм-канале “Кіберслівы", пад ім пакінулі водгукі больш за два дзясяткі чалавек, сярод якіх апынулася і асуджаная Леў.
Любоў Камар