Кіраўнік Паставаў падпісаў пагадненне аб сяброўскіх стасунках з акупаваным раёнам Крыма
11 ліпеня ў Доме Масквы ў Мінску старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік і старшыня Сакскага раённага савета Аляксандр Гуменны падпісалі пагадненне аб устанаўленні сяброўскіх стасункаў паміж Пастаўскім раёнам і Сакскім раёнам акупаванага расейцамі Крыма. Адбылося гэта ў рамках так званых Дзён Крыму ў Беларусі. Пра гэта піша сайт postawy.by.
Аршанская пракуратура ініцыявала прызнанне «экстрэмісцкай» мясцовую групу ў Тэлеграме
Паводле заявы пракурора Оршы і Аршанскага раёна суд разгледзеў грамадзянскую справу пра прызнанне экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйную прадукцыю групы «Орша Льнуха». Копію рашэння суд Оршы і Аршанскага раёна накіраваў у Міністэрства інфаомацыі, каь гэтую групу ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Вялікая лужына ў самым цэнтры гарадскога пасёлка
У Шаркаўшчына рыхтуюцца да абласных дажынак і вядуць работы па добраўпарадкаванні пасёлка. Паўсюдна працуе тэхніка, людзі задзейнічаныя як з мясцовых арганізацый, так і камандзіраваныя з іншых рэгіёнаў вобласці і рэспублікі. Аблічча гарадскога пасёлка мяняецца ў лепшы бок з кожным днём. Вось толькі вельмі кепскі малюнак псуе цэнтр Шаркаўшчыны. Піша сайт мясцовай раёнкі.