Чацвер, 06 Ліпень 2023

За распаўсюд «экстрэмізму» суд пакараў жыхара Полацку буйным штрафам

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі 19 чэрвеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў пастанавіў пакараць штрафам у памеры 1110 рублёў работніка ААТ «Нафтан» жыхара Полацка Мікіту Белавусава, а таксама канфіскаваць прыладу адміністрацыйнага правапарушэння -мабільны тэлефон, які належыў «правапарушальніку».

Наяўнасць у Нікіціным тэлефоне "экстрэмізму" была выяўлена раніцай 17 чэрвеня пагранічнікамі на пагранічным пункце пропуску, размешчаным на 42-м км аўтадарогі Р-21 "Віцебск-Лёзна-Мяжа Расійскай Федэрацыі" каля в. Заольша Лёзненскага раёна. Пра наяўнасць у тэлефоне падпіскі на ТГ канал выдання “Зеркала”, памежнікі паведамілі ў Лёзненскае аддзяленне міліцыі, дзе на Белавусава быў складзены пратакол аб парушэнні патрабаванняў ч.2 арт. 19.11 КаАП.

Суддзя Лапушынскі палічыў падпіску Белавусава на інтэрнэт-старонку сацыяльнай сеткі "Instagram" з назвай "zerkalo_io" "распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў" і пастанавіў аштрафаваць мужчыны на 1110 рублёў.

Аксана Лунь