У першыя класы ў Глыбокім у новым навучальным годзе пойдуць 279 дзяцей, з іх больш за ўсё ў раённую гімназію – 125 чалавек. А на сяле сёлета першакласнікаў будзе навучацца 89 чалавек.
Пяцікласнікамі ў горадзе стануць 292 вучня, і зноў больш за ўсё іх будзе ў Глыбоцкай раённай гімназіі – 109 чалавек, а ў сельскай мясцовасці ў пятых класах навучацца будзе 111 чалавек.
Бачна, што лідыруе па колькасці навучэнцаў глыбоцкая гімназія. Нават на гэта не паўплываў нядаўні скандал з настаўнікам фізкультуры ў гэтай установе, якога затрымалі сілавікі і падазраюць у педафіліі. Дарэчы, звесткі пра яго і фотаздымкі з ім і да гэтай пары ёсць на сайце ўстановы.
Таксама за кошт раённага бюджэту ўлады выдзелілі квоту і на навучанне ў Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі”. Такіх месцаў у Глыбокім будзе толькі шаснаццаць.
А вось у Цэнтры дзяцей і моладзі, дзе ладзяцца разнастайныя гурткі па інтарэсах, кантрольная лічба прыёму дасягае 880 чалавек. Невядома, ці набярэ нават гэтая ўстанова столькі выхаванцаў.
Фанц Куніцкі