Васіля Бераснева асудзілі да 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
5 студзеня былі вынесены прысуды актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў. Васіля Бераснева, лідара аршанскай філіі незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), выканаўцу абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП, а таксама Генадзя Фядыніча, былога кіраўніка незалежнага прафсаюза РЭП. і Вацлава Арэшку, актывіста прафсаюза РЭП абвінавацілі ў закліках да мер абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).
Апублікаваны праект зменаў у законы "Аб грамадскіх аб’яднаннях" і "Аб палітычных партыях"
Напярэдадні Новага года ўрад Беларусі ўнёс у парламент законапраект аб змяненні законаў “Аб грамадскіх аб’янаннях" і "Аб палітычных партыях”. Гэты праект значна ўскладняе ўмовы існавання палітычных партый (у тым ліку прадугледжаная іх перарэгістрацыя). Для грамадскіх аб’яднанняў праект уводзіць як некаторыя пазытыўныя тэхнічныя новаўвядзенні, так і некаторыя новыя негатыўныя нормы (але агульная перарэгістрацыя грамадскіх аб’яднанняў не абвяшчаецца).
У Мінску па "справе Вясны" судзяць чатырох праваабаронцаў
У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 5 студзеня, распачынаецца суд "па справе Вясны". Паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") судзяць чатырох праваабаронцаў: старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама завочна Змітра Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь.
Палітзняволены Арцём Латышаў: «Усё жыццё я стараўся быць сумленным і справядлівым»
Латышаў, жыхар Віцебска, які працаваў на кандытарскай фабрыцы «Віцьба» быў затрыманы 8 верасня 2021 года за перформанс на магілцы з выявай Лукашэнкі і за псаванне банераў з выявамі супрацоўнікаў ДАІ. Пасля выстаўлення абвінавачвання паводле арт. 341 Крымінальнага кодэксу (Апаганьванне будынкаў) і ч. 2 арт. 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў) Арцёма змясцілі ў СІЗА да суда. Яго асудзілі сразам з трыма дзяўчатамі, разам з якімі Латышаў ладзіў свае крэатыўныя акцыі, і атрымаў ад лукашэнаўскага суду больш за усіх – 4,5 года калоніі.