Суд вырашыў, што рабочы абразіў міністра і прэзідэнта
Суддзя Міхаіл Юрчанка суда Першамайскага раёна Віцебска 14 верасня вынес прысуд у дачыненні да Яўгена Гукава. Мужчына прызнаны вінаватым у абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і 10 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
Цэх для выпуску беларускай вакцыны ад ковіду збудуюць ля могільніку жывёлы
Грамадскае аб’яднанне «Экадом» звярнула ўвагу на справаздачу аб уплыве на асяроддзе будаўніцтва цэху ў Віцебскай вобласці, дзе збіраюцца вырабляць вакцыну ад каронавірусу. У гэтай справаздачы бачна, што з пляцоўкай суседнічае могільнік жывёлы, які можа кепска ўплываць на водныя рэсурсы. Ліквідацыя могільніка толькі «рэкамендаваная», але ніякіх праектных работаў адносна гэтага прадугледжаная. Пра гэта піша Белсат.