Яўген быў затрыманы 20 чэрвеня 2022 года і да суда змешчаны ў Віцебскі абласны следчый ізалятар №2.
Па матэрыялах следства, работнік прадпрыемства “Альянс-Пластык” Яўген Гукаў у перыяд часу з 20 кастрычніка па 20 лістапада 2020 года шматразова ў тэлеграм-чатах “Вуліца Гагарына” і “Віцебск-97” размяшчаў відэаролік выступу Аляксандра Лукашэнкі на канале “Пул Першага”, які суправаджаў абразлівымі і нецэнзурнымі каментарыямі, з выкарыстаннем ненарматыўнай формай маўленчага выказвання.
Таксама 28 кастрычніка на адным з тэлеграм-каналам абразіў былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.
Падчас допыту ў судзе Гукаў патлумачыў, што ў 2021 годзе быў двойчы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 19.11 КаАП, быў аштрафаваны, а летам 2021 года свой тэлефон наўмысна ўтапіў у Заходняй Дзвіне.
Тое, што сваю віну Гукаў прызнаў цалкам і прадстаўленыя станоўчыя характарыстыкі з месца працы і жыхарства, паўплывалі на вынесенае даволі мяккага, па цяперашнім часам, пакарання. суда.
Іван Чайка