Улады Наваполацка пачалі гуманітарнае супрацоўніцтва з сепаратыстамі з ўсходу Украіны
Упершыню ў Наваполацк 13 снежня прыбылі дзеці з горада Лісічанска, які належыць да не прызнанай міжнароднай супольнасцю самаабвешчанай дзяржавы - Луганскай Народнай Рэспублікі. Паездка арганізавана Наваполацкім гарвыканкамам ва ўзаемадзеянні з дабрачынным фондам імя Аляксея Талая. Тым самым беларускія ўлады на мясцовым узроўні прызналі суб'ектнасць ЛНР, да апошняга часу прызнанай толькі Расійскай Федэрацыі. Курыруе знаходжанне луганчан намеснік старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта па сацыяльных пытаннях Андрэй Адзіначкін.
У Віцебску затрымалі траіх чалавек, якія маюць дачыненне да гастрапаба ROK’I PUB
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне Іллі Кульмана і Паўла Пятруніна, заснавальнікаў паба. Вядома таксама, што сярод затрыманых ёсць чалавек па прозвішчы Ларкоў (імя ўдакладняецца), у якога дома зранку прайшоў ператрус. Жыхары Віцебску выказваюць версію, што адміністрацыю паба затрымалі за правядзенне канцэрта спявачкі, якая выступае пад псеўданімам Iva Sativa. Яе сольны канцэрт прайшоў у ROK’I PUBе 10-га снежня.
Віцебскіх дзетак агітуюць напісаць навагоднія лісты … Міністру ўнутраных справаў
На сайце ўпраўлення МУС Віцебскага аблвыканкама з’явілася паведамленне пра распачатую міністэрствам пераднавагоднюю акцыю «Ліст І.У.Кубракову» Умовы для ўдзелу наступныя: складальніку ліста мусіць быць менш за 14 гадоў, пры гэтым ён павінны быць падпісчыкам усіх сацыяльных сетак МУС. А таксама марыць стаць міліцыянтам. Арганізатары мяркуюць, што з дапамогай такой акцыі яны змогуць палепшыць імідж сілавога ведамства, які заўжды быў невысокі, а пасля рэпрэсій пасля пратэстных падзеяў 2020г. стаў практычна адмоўным.