Зняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ўручылі Нобелеўскую прэмію міра
У Осла 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”. Праваабаронца Алесь Бяляцкі не змог асабіста атрымаць узнагароду — ён ужо 17 месяцаў утрымліваецца за кратамі ў межах крымінальнай справы. Таму прэмію замест Бяляцкага атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук.
Ураджэнец Віцебску, палітвязень Андрэй Кузнечык атрымаў узнагароду Амерыканскіх глабальных медыя
Лаўрэатамі ўзнагароды «За выдатную журналістыку» імя Дэйвіда Бэрка, якая штогод уручаецца журналістам пяці медыйных арганізацый, якія ўваходзяць у склад Агенцтва глабальных медыя ЗША, сталі фрылансеры беларускай службы Радыё Свабода Андрэй Кузнечык, Ігар Лосік і Алег Груздзіловіч. Апошні з журналістаў, Алег Груздзіловіч, зусім нядаўна выйшаў з-за кратаў, а палітвязні Андрэй Кузнечык і Ігар Лосік адбываюць тэрміны пакарання ў Наваполацкай ПК-1 ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Веймарскую прэмію за правы чалавека дадуць Карач і Шчарбаковай
Прэмія будзе ўручана з нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, паведаміла адміністрацыя Веймара. Гарадскія ўлады запэўнілі, што яны будуць і надалей абараняць дзвюх актывістак.