Жонка Алеся Бяляцкага пра рэакцыю мужа на Нобелеўскую прэмію міру: "Ён моцна ўражаны гэтай навіной"
Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў СІЗА-1 ужо сямнаццаць месяцаў. Там жа праваабаронца дазнаўся, што ён стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Але на цырымонію ўручэння ён патрапіць не зможа — крымінальную справу супраць яго і іншых вясноўцаў накіравалі ў суд. У Беларусі Нобелеўскаму лаўрэату пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення за праваабарончую дзейнасць. Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук распавяла "Вясне", як яна ўспрыняла навіну пра прэмію і як гэта ўспрыняў сам Алесь, падзялілася меркаваннямі, ці паўплывае яна на яго сітуацыю і як цяпер адчувае сябе Алесь.
Палітзняволенага Максіма Знака адправілі ў памяшканне камернага тыпу
Пра тое, што былога адваката па рашэнню адміністрацыі папраўчай калоніі №3 змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, стала вядома 2 снежня. Раней яго тройчы змяшчалі ў штрафны ізалятар карнай установы “Віцьба”, дзе ён адбывае пакаранне.
Сярод затрыманых у Мёрах – знакаміты настаўнік і краязнаўца Вітольд Ермалёнак
30-га лістапада ў Мёрах папрацаваў ГУБАЗіК : пасля ператрусаў было затрымана ад 11 да 13 чалавека. Вядома, што затрыманні праводзіліся на Мёрскім металапракатным заводзе, а таксама сілавікі прыйшлі яшчэ да некалькіх жыхароў райцэнтру. Сярод тых, хто трапіў за краты, адзін з самых знакамітых жыхароў усяго Мёрскага раёну – настаўнік найвышэйшай катэгорыі, стваральнік некалькіх музеяў, кіраўнік музейнага абʼяднання «Спадчына Міёрскага краю» Вітольд Ермалёнак. Між іншым, лаўрэат дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», уганараваны ў 2010-м годзе званнем «Чалавек года Віцебшчыны».