Васіль Бераснёў, кіраўнік Аршанскага незалежнага прафсаюза РЭП, быў затрыманы 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы. Мужчыну змясцілі ў СІЗА №1. Неўзабаве яму былі прад'яўленыя абвінавачанні за арганізацыю і фінансаванне масавых беспарадкаў, якія ўзніклі ў выніку фальсіфікацый вынікаў галасавання падчас выбараў прэзідэнта краіны ў жніўні 2020 года.
Ужо знаходзячыся пад следствам у 72-гадовага Бераснева ўзніклі сур'ёзныя праблемы са здароўем, вырашаць якія кіраўніцтва следчага ізалятара вырашаць не спяшацца.
Каб падтрымаць палітвязня, трэба треда дасылаць лісты, пасылкі і грашовыя пераводы на адрас: Васілю Ціханавічу Берасневу, СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Мінск.
Віталь Кажух