- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі актывіст Алег Левянец паведаміў у фэйсбуку, што яго раніцай 15 верасня затрымалі супрацоўнікі міліцыі і вязуць у Савецкі РАУС.
- Катэгорыя: Вясна
Суды над затрыманымі пратэстоўцамі 12 і 13 верасня працягваюцца і ў аўторак, 15 верасня.
- Катэгорыя: Вясна
Віртуальная прэс-канферэнцыя “Беларусь: Rатаванні як мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка” адбудзецца ў сераду 16 верасня.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску 14 верасня затрыманы яшчэ адзін сябра Каардынацыйнага савета па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі юрыст Канстанцін Цітоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Віктара Бабарыка са спасылкай на адваката Цітова. Канстанцін Цітоў ўваходзіць у асноўны склад Каардынацыйнага савета, піша naviny.media.
- Катэгорыя: Вясна
На чарговай сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая ў гэтыя дні праходзіць у Жэневе, прынятае рашэнне правесці тэрміновыя дэбаты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі 18 верасня.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску і рэгіёнах у панядзелак чакаюцца суды над затрыманымі на акцыях пратэсту ў пятніцу, суботу і нядзелю. У судзе Фрунзенскага раёна разглядаць адміністрацыйныя справы тых, хто быў затрыманы яшчэ 27 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
Паведмаляецца, што на мірных акцыях пратэсту, якія праходзяць 13 верасня ў розных гарадах Беларусі, сілавікі для разгонаў дэманстрантаў выкарыстоўваюць спецтэхніку, рыспыляюць газ, а таксама выкарысталі святлошумавыя гранаты. Паведмляецца, што ў Брэсце супраць пратэстоўцаў былі ўжытыя вадамёты, следам пайшлі экіпаваныя сілавікі. Сілавікі затрымліваюць людзей з агнястрэльнай зброяй у руках.
- Катэгорыя: Вясна
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў улады Беларусі спыніць ужываць сілу супраць мірных дэманстрантаў, расследаваць паведамленні аб катаваннях затрыманых і пачаць шырокі інклюзіўны дыялог, паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі. У заяве, з якой у пятніцу ад імя кіраўніка ААН выступіў ягоны прэс-сакратар, гаворыцца, што сітуацыя ў Беларусі выклікае ў яго глыбокую трывогу. Яго асабліва турбуюць бесперапынныя сілавыя дзеянні супраць мірных пратэстоўцаў і затрымання людзей, якія ажыццяўляюць свае законныя дэмакратычныя правы. Гутэрыш таксама занепакоены паведамленнямі аб выкарыстанні тактыкі запалохвання супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, СМІ і апазіцыі.
- Катэгорыя: Вясна
У паліттэхнолага Віталя Шклярава, які знаходзіцца ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага, некалькі дзён трымаецца высокая тэмпература і кашаль, піша Naviny.by.