Канстанцін Цітоў. Фота з сацыяльных сетак У Мінску 14 верасня затрыманы яшчэ адзін сябра Каардынацыйнага савета па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі юрыст Канстанцін Цітоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Віктара Бабарыка са спасылкай на адваката Цітова. Канстанцін Цітоў ўваходзіць у асноўны склад Каардынацыйнага савета, піша naviny.media.

Праваабаронцам таксама стала вядома, што сёння супрацоўнікі міліцыі ў Мінску затрымалі Алену Малініну і яе дачку Аніссю Малініну.

“Пасадзілі ў аўтазак і павезлі ў Маскоўскі РУУС”, - напісала сяброўка Аніссі. Больш на сувязь яны не выходзяць.

У Гомелі ў другой палове дня  затрымалі журналістаў «Белсату» Марыну Драбышэўскую і Яўгена Меркіса.

Марына паспела напісаць у Фэйсбуку, што іх вязуць у Чыгуначны РАУС.

Крыніца: Затрыманны сябра КС ў Мінску, журналісты ў Гомелі