- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю, 13 верасня, сілавікі працягваюць затрымліваць актывістаў і мірных дэманстрантаў. У Мінску перад пачаткам Марша герояў зафіксаваны жорсткія затрыманні людзей, якія шлі на мірны сход. "Вясна" вядзе спіс затрыманых, які пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца. Лявончык Раман (прадстаўнік стачкама ААТ "Беларуськалій". Дастаўлены ў Салігорскае РАУС)
- Катэгорыя: Вясна
У 15 гадзін на плошчы Свабоды ў Мінску пачаўся чарговы жаночы марш. Тут паспелі сабрацца некалькі тысяч жанчын. Аднак сілавікі падагналі аўтазакі і сталі жорстка затрымліваць удзельнікаў. дзейнічаюць жорстка.
- Катэгорыя: Вясна
Больш за 60 міжнародных праваабарончых, адвакацкіх і юрыдычных арганізацый падпісалі адкрытую заяву ў сувязі з затрыманнем беларускіх адвакатаў Іллі Салея і Максіма Знака.
- Катэгорыя: Вясна
Па стане на вечар 11 верасня беларускай праваабарончай супольнасцю палітычнымі вязнямі прызнаныя 58 чалавек. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Аднымі з такіх з'яўляюцца сябры 28-гадовы айцішнік Андрэй Пазняк і 29-гадовы прадпрымальнік Антон Бяленскі. Абодва хлопцы сканчвалі Ліцэй БДУ. Іх затрымалі розніцай у адзін дзень — 10 і 11 жніўня. Іх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 293 Крымінальнага кодэкса («Масавыя беспарадкі»). Расказваем гісторыю палітвязняў Андрэя Пазняка і Антона Бяленскага.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 6 верасня, Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, яшчэ тры дэпутаты з Еўропы сталі “хроснымі” палітвязняў у Беларусі. Пятрас Аўстравічус (Еўрапейскі парламент, Літва), Тынеке Стрык (Еўрапейскі парламент, Нідэрланды) і Фабіян Маліна (Нацыянальная рада, Швейцарыя) патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Віктара Бабарыкі, Аляксандра Арановіча і Аляксандра Францкевіча. Дэпутат Еўрапарламента і пастаянны дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Пятрас Аўстравічус стаў “хросным” Віктара Бабарыкі. Ён заяўляе:
- Катэгорыя: Вясна
На 11 верасня прызначаны шэраг судоў у Мінску і рэгіёнах над удзельнікамі мірных акцый пратэстаў, затрыманых у папярэднія дні.
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 11 верасня ў Віцебску падчас здымкаў быў затрыманы журналіст «Белсату» Зміцер Казакевіч.