Гомельскі актывіст Алег Левянец паведаміў у фэйсбуку, што яго раніцай 15 верасня затрымалі супрацоўнікі міліцыі і вязуць у Савецкі РАУС.
Праваабаронцам вядома, што Левянца міліцыя расшуквала з 11 верасня каб скласці пратакол за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Бабруйская журналістка Ірына Купцэвіч прыйшла ў РАУС "на размову" — і яе неадкладна затрымалі. Суд сёння пасля абеда. Журналістку вінавацяць ва ўдзеле ў недазволеным масавым мерапрыемстве.
"Пазваніў участковы. Запрасіў азнаёміцца з матэрыяламі праверкі. Якой — адмовіўся казаць па тэлефоне".
На Плошчы Перамен у Мінску затрымалі як мінімум аднаго чалавека. Мужчына ў Цэнтральным РУУС, паведамляе ў тэлеграм канале @nashaniva