- Катэгорыя: Вясна
Нягледзячы на брутальныя дзеянні сілавых структур і тысячы арыштаў, людзі ў Беларусі працягваюць выходзіць на масавыя дэманстрацыі супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта заявіла намеснік Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Нада Аль-Нашыф, выступаючы 18 верасня падчас экстранных дэбатах па сітуацыі ў Беларусі на пасяджэнні Савета ААН па правах чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Па стане на раніцу 18 верасня ў Беларусі налічваецца 70 палітычных зняволеных. “Вясна” працягвае распавядаць гісторыі людзей, якія пераследуюцца дзяржавай па палітычных матывах. Палітвязень Юры Савіцкі быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, збіраў подпісы за яго вылучэнне, а ў ноч з 9 на 10 жніўня выйшоў з сябрамі на мітынг у Мінску супраць фальсіфікацыі выбараў. Цяпер Юрыя абвінвачваюць ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Дырэктара мінскай станцыі шынамантажу, Юрыя Савіцкага затрымалі 10 жніўня на працы. Але па словах ягонай жонкі Кацярыны Савіцкай, гэта было выкраданеннем чалавека. Шасцёра чалавек у цывільным на таніраваным аўтобусе звезлі Юрыя ў невядомым кірунку. Наступныя чатыры дні ягоная жонка не ведала, дзе і ў якім стане знаходзіцца Юрый.
- Катэгорыя: Вясна
У дачыненні да Беларусі другі раз у гісторыі ўжыты Маскоўскі механізм АБСЕ: місія экспертаў будзе накіраваная ў краіну для вывучэння сітуацыі з правамі чалавека пасля прэзідэнцкіх выбараў. Гэта ўжо другі выпадак стварэння падобнай групы ў дачыненні да Беларусі. У папярэдні раз такі крок прадпрымаўся ў дачыненні да рэспублікі ў 2010 годзе. Што гэта значыць для Беларусі і да чаго гэта прывядзе, патлумачылі даследчык Андрэй Елісееў і праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 17 верасня ў Мінску была затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марыя Рабкова. Разам з ёй быў затрыманы яе муж Вадзім Жаромскі. Праз некалькі гадзін яго адпусцілі, і ён змог распавесці пра здарэнне.
- Катэгорыя: Вясна
За шматгадовую працу па абароне правоў чалавека, годнасці і дэмакратыі Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў прэстыжную польскую прэмію “Арол” імя Яна Карскага. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 17 верасня. Прэмію ад імя Таварыства Яна Карскага ўручыў амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі. Старшыня Праваабарончага цэнту “Вясна” Алесь Бяляцкі, у сваю чаргу, выказаў вялікую падзяку польскаму народу за падтрымку і адзнаку працы беларускіх праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў і соцен тысяч людзей у такі цяжкі перыяд.
- Катэгорыя: Вясна
За дзень да тэрміновых дэбатаў у Савеце ААН па правах чалавека, на якіх будзе абмеркаваная сітуацыя ў Беларусі, OMCT, FIDH, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларуская асацыяцыя журналістаў і Хельсінкскі Фонд па правах чалавека правялі паралельнае анлайн-мерапрыемства, каб праліць святло на масавыя парушэнні правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Ізалятар часовага ўтрымання горада Жодзіна ў апошні месяц стаў вядомым месцам – менавіта туды пачалі змяшчаць затрыманых да суда за "удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах" у Менску, а таксама асуджаных на арышт. "Вясна" наведала Жодзіна ў сераду, 16 жніўня – адзіны дзень у тыдні, калі вядзецца прыём перадач для адбывалых арышт – каб паглядзець, што там адбываецца. Ізалятар часовага ўтрымання горада Жодзіна знаходзіцца на тэрыторыі Жодзінскай турмы, па адрасе вуліца Савецкая, 22а. Перадачы ж прымаюць па іншым адрасе, прыкладна ў шасці хвілінах хады – вуліца Савецкая, 21, каля Жодзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ужо з 10 раніцы там сабраліся сваякі, каб перадаць перадачу. Многія з іх прыехалі для гэтага спецыяльна з іншага горада.
- Катэгорыя: Вясна
У судах Мінска і іншых гарадоў краіны працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да мірных дэманстрантаў.
- Катэгорыя: Вясна
Паўсюдная жорсткасць з боку паліцыі, адвольныя арышты і сістэматычныя катаванні і жорсткае абыходжанне з сотнямі людзей мелі месца з пачатку паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. Масавыя злоўжыванні, уключаючы збіццё мірных дэманстрантаў і журналістаў, сэксуальны гвалт і іншыя формы прыніжэння, працягваюцца і па гэты дзень, а ахвяры катаванняў і іх адвакаты падвяргаюцца пагрозам і пераследам пры падачы скаргаў. Эфектыўнага расследавання гэтых парушэнняў пакуль не праводзілася.