Пасяджэнне Савета па правах чалавека. Ілюстрацыйнае фота На чарговай сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая ў гэтыя дні праходзіць у Жэневе, прынятае рашэнне правесці тэрміновыя дэбаты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі 18 верасня.

“47 дзяржаў-членаў СПЧ прынялі рашэнне правесці тэрміновыя дэбаты  па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі 18 верасня 2020 года. Рашэнне было прынята 25 галасамі "за", 20 тых, хто ўстрымаўся і 2 супраць. Гэта будзе 5-е тэрміновае абмеркаванне, праведзенае Саветам, і 2-е рашэнне, прынятае галасаваннем,” – паведамляецца на афіцыйнай старонцы сакратарыята арганізацыі ў твітэры

Крыніца: У Жэневе адбудуцца тэрміновыя дэбаты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі