Паведмаляецца, што на мірных акцыях пратэсту, якія праходзяць 13 верасня ў розных гарадах Беларусі, сілавікі для разгонаў дэманстрантаў выкарыстоўваюць спецтэхніку, рыспыляюць газ, а таксама выкарысталі святлошумавыя гранаты.  Паведмляецца, што ў Брэсце супраць пратэстоўцаў былі ўжытыя вадамёты, следам пайшлі экіпаваныя сілавікі. Сілавікі затрымліваюць людзей з агнястрэльнай зброяй у руках.

Адначасова "Наша Ніва" і Еўрарадыё паведамілі, што ў Драздах дэманстрантаў разганялі святлошумавымі гранатамі. Ці ёсць пацярпелыя ад выбухаў, пакуль невядома. Але МУС абвяргае інфармацыю аб выкарыстанні сілавікамі святлошумавых гранат, піша РИА-Новости

«Мы не можам пацвердзіць інфармацыю аб выкарыстанні святлошумавых гранату ў Мінску. "Эўрарадыё" размясціла фэйкавую інфармацыю ў сетцы інтэрнэт пра гэта»,заявіла Свабодзе афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава

Таксама СМІ паведамлялі, што ў раёне вуліцы Нававіленскай, калі паміж пратэстоўцамі і амапаўцамі было прыкладна 50 метраў, з боку міліцыянтаў нібыта прагучаў папераджальны стрэл у паветра. Але прэсавая сакратарка МУС Вольга Чамаданава заявіла Свабодзе, што ў сітуацыйна-апэратыўным штабе МУС інфармацыі пра стрэл у паветра падчас супрацьстаяньня АМАП з дэманстрантамі на вуліцы Нававіленскай няма, яна не можа гэта пацвердзіць.

Спіс затрыманых у Беларусі 13 верасня. Абнаўляецца

У нядзелю, 13 верасня, сілавікі працягваюць затрымліваць актывістаў і мірных дэманстрантаў. У Мінску перад пачаткам Марша герояў зафіксаваны жорсткія затрыманні людзей, якія шлі на мірны сход.

Крыніца: У Мінску і Брэсце супраць дэманстрантаў сілавікі выкарыстоўваюць спецтэхніку. Што вядома пра гэта? Відэа