Судовае пасяджэнне ў судзе Савецкага раёна г. Мінска Суды над затрыманымі пратэстоўцамі 12 і 13 верасня працягваюцца і ў аўторак, 15 верасня.

Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г. Фота: Света Фар / belsat.eu Сябру Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Марыі Калеснікавай 16 верасня прад'явілі абвінавачванне. Як паведамляецца ў Тэлеграм-канале Следчага камітэта, Калеснікава абвінавачваецца па ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Затрыманні ў Мінску 6 верасня. Ілюстрацыйнае фота Супрацоўнікі амапу раніцай 16 верасня затрымалі ў Мінску Арсена Бугаенку. Сваякам паведамілі, што адвязуць для “апытання на 30 хвілін” у Маскоўскі РУУС. Больш з ім сувязі няма.

Затрыманні каля Мінскага абласнога суда 11 верасня. Скрыншот з відэа Па сабранай Праваабарончым цэнтрам "Вясна" інфармацыі, за тры дні бягучага тыдню па краіне да адміністрацыйнай адказнасці было прынягнута 376 чалавек, затрыманых на акцыях пратэсту ў перыяд з 11 па 13 верасня.

Віцэ-прэзідэнт FIDH, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч Віцэ-прэзідэнт FIDH, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч 16 верасня прыняў удзел у віртуальнай прэс-канферэнцыя “Беларусь: Катаванні як мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка”, якую праводзіла Сусветная арганізацыі супраць катаванняў (ОМСТ). Удзел у канферэнцыі бралі некалькі ахвяраў катаванняў ў Беларусі ў перыяд з 9 да 13 жніўня.

Разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых на пратэстах 13 і 14 верасня працягваюцца 16 верасня ў судах Мінска, ІЧУ Жодзіна і ў рэгіёнах.

Human Rights Watch Пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 г. беларускімі сілавікамі былі адвольна затрыманыя тысячы пратэстоўцаў, сотні чалавек падвергліся сістэматычным катаванням і іншаму недазволенаму абыходжанню, заявіла арганізацыя Human Rights Watch.

Суд Маладзечанскага раёна 16 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, удзельнікаў акцыі салідарнасці 19 чэрвеня, на якой маладзечанцы адбілі ў сілавікоў затрыманага. Кадры патасоўкі каля міліцэйскага мікрааўтобуса выклікалі вялікі рэзананс, бо адным з відэа бачна, што ў нейкі момант у руках аднаго з АМАПаўцаў апынуўся пісталет. Афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава пракаментавала гэты інцыдэнт:

АДЦ "Мемарыял" і арганізацыі, якія падтрымалі кампанію па абароне працоўных правоў жанчын #AllJobs4AllWomen, выказваюць салідарнасць і падтрымку выдатнаму цэнтру па прасоўванні правоў жанчын "Яе правы"   і яго заснавальніцы Сашы Дзікан, нашай каляжанцы і паплечніцы. Нам добра вядома, якую вялікую і важную працу вяла гэтая арганізацыя, абараняючы жанчын ад хатняга гвалту, адстойваючы іх працоўныя правы, дапамагаючы жанчынам з дзецьмі: у 2016 годзе АДЦ "Мемарыял" і "Яе правы" выпусцілі Сумесны даклад супраць дыскрымінацыі жанчын, у далейшым не раз разам удзельнічалі ў мерапрыемствах па пераадоленні дыскрымінацыйных бар'ераў у працы, вялі кампанію па адмене "Спісу забароненых для жанчын прафесій", супрацоўнічалі ў сферы стратэгічнай юрыдычнай абароны.

21-гадовага студэнта мінскага ВНУ жорстка затрымалі ўвечары 12 жніўня каля метро "Плошча Перамогі". Момант яго затрымання трапіў у кадры "Нашай Нівы" і TUT.BY. Пасля паездкі ў "бусе без нумароў" з людзьмі ў аліўкавай форме і балаклавах хлопец трапіў у бальніцу, дзе яму дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, кровазліццё ў мозг сярэдняй ступені, пералом носа і множныя гематомы на целе. Студэнт з Мінска распавёў "Вясне", што з ім адбывалася пасля затрымання на "Плошчы Перамогі" і да таго, як трапіў у бальніцу. "Каля паловы шостага я стаяў каля метро і глядзеў на тэлефоне карту, я збіраўся ісці да сяброў. У гэты час побач было шмат журналістаў. Як я потым даведаўся, у горадзе як раз скончыўся Марш. І ў момант, калі я падняў галаву ад тэлефона, да мяне падбеглі людзі ў аліўкавай форме і балаклавах і ўдарылі ў нос. У бус без нумароў мяне павалаклі з пабітым носам, ішла кроў.