- Катэгорыя: Вясна
У Гомелі падчас мірнай акцыі 20 верасня, калі сілавікі пачалі выцясняць пратэстоўцаў ад будынку цырка, супрацоўнік АМАПу штурхнуў 48-гадовую жанчыну, зламаўшы ёй нагу. Вольга звязалася з рэдакцыяй «Моцных Навін» і расказала, што адбылося ў той дзень.
- Катэгорыя: Вясна
У субботу на Жаночым Маршы ў Мінску і ў нядзелю на Маршы Салідарнасці па ўсёй краіне адбыліся массавыя затрыманні мірных пратэстоўцаў.
- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю, 20 верасня, у Мінску праходзіць Марш справядлівасці. Таксама акцыі пратэсту праходзяць у іншых гарадах краіны. У Мінску, Гродне, Гомелі і Магілёве адбыліся кропкавыя затрыманні дэманстрантаў. "Вясна" сочыць за развіццём падзей і вядзе спіс затрыманых, які абнаўляецца і дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
У суботу, 19 верасня, у Мінску адбыўся традыцыйны Жаночы марш. Але ён не абыйшоўся без затрыманняў. Масавыя затрыманні адбыліся каля Гандлёвага цэнтру "Айсберг". Затрымлівалі супрацоўнікі АМАПу і людзі ў аліўкавай форме ў балаклавах. "Вясна" вядзе спіс затрыманых, які пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца. Інфармацыя дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
Каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову, якая знаходзіцца ў статусе падазраванай па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Пра гэта паведаміў яе муж Вадзім Жаромскі.
- Катэгорыя: Вясна
18 верасня, на трэці дзень судовага разгляду ў Маладзечанскім судзе крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаным з ужываннем гвалту) была змененая мера стрымання аднаму з абвінавачаных — Паўлу Пяскову — з хатняга арышту на заключэнне пад варту. Такое рашэнне было ініцыяванае начальнікам Маладзечанскага РАУС праз дзяржабвінаваўцу па прычыне таго, што нібыта Пяскоў збіраецца з'ехаць за межы тэрыторыі Беларусі. Паўла Пяскова затрымалі прама ў зале суда.
- Катэгорыя: Вясна
Amnesty International рашуча заяўляе, што беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Марфу Рабкову і ўсіх затрыманых у якасці падазраваных у крымінальных злачынствах па ілжывых абвінавачваннях і выключна за ажыццяўленне сваіх правоў чалавека. Яны таксама павінны неадкладна спыніць практыку адвольных арыштаў і незаконнага пазбаўлення волі і ўтрымання затрыманых гадзінамі і нават днямі без сувязі - практыка, якую ўлады шырока выкарыстоўваюць супраць сваіх апанентаў у апошнія тыдні.
- Катэгорыя: Вясна
Адвакату і члену прэзідыума Каардынацыйнага савета Максіму Знаку прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку. Пра гэта TUT.BY паведаміў абаронца Знака Дзмітрый Лаеўскі. "Абвінавачванне ўсё гэтак жа, як і падазрэнні, не канкрэтызаванае, з яго не ясна, якія менавіта выказванні Максіма расцэньваюцца ў якасці накіраваных супраць нацыянальнай бяспекі, і яно ўсё гэтак жа складаецца ў пераследзе за выказванне меркавання. У сувязі з незаконнасцю крымінальнага пераследу і адвольнасцю заключэння пад варту адвакат Максім Знак 18 верасня, з моманту прад'яўлення абвінавачвання, афіцыйна абвясціў адмову ад прыняцця ежы. Пра гэта ён пісьмова апавясціў адміністрацыю СІЗА", — распавёў Лаеўскі tut.by.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае серыю публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны. У сферы ўвагі праваабаронцаў – становішча людзей у месцах пазбаўлення волі, установах для людзей з інваліднасцю, дамах-інтэрнатах для пажылых, бездапаможных і бяздомных.