- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёна Віцебска 21 верасня судзілі паводле арт.23. 34 КаАП удзельнікаў мірных акцый пратэсту.
- Катэгорыя: Вясна
Cябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава застаецца пад вартай — суд Партызанскага раёна 21 верасня адхіліў скаргу абароны аб прымяненні да яе дадзенай меры стрымання.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае серыю публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны. У сферы ўвагі праваабаронцаў – становішча людзей у месцах пазбаўлення волі, установах для людзей з інваліднасцю, дамах-інтэрнатах для пажылых, бездапаможных і бяздомных.
- Катэгорыя: Вясна
Валанцёра "Вясны" Паўла Гарбуза затрымалі 31 жніўня па падазрэнню ва ўдзеле ў масавых беспарадкаў 9-11 жніўня ў Мінску. У межах крымінальнай справы па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса яго пратрымалі пад вартай 10 сутак: адразу – у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна, а потым – у СІЗА №1 на Валадарскага. Паўла адпусцілі пад абавязацельства аб яўцы ў статусе падазраванага па ч. 2 арт. 293 КК. Павел распавёў, чаму ім зацікавіліся праваахоўнікі, якое дачыненне гэта мае да "Вясны", і з якімі цяжкасцямі за час яго ўтрымання пад вартай сутыкнулася яго сям'я. Паўла затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа каля яго дома, калі ён пайшоў выносіць смецце. Павел распавёў, як гэта было:
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная затрыманнем Марыі Рабковай, а таксама пераследам яе мужа.
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, Томаш Франкоўскі (Еўрапейскі парламент, Польшча), Францыска Брантнер (Бундэстаг Германіі) і Ніклас Ніенас (Еўрапейскі парламент, Германія) сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі. Сябра дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Томаш Франкоўскі сказаў з нагоды свайго рашэння падтрымаць Андрэя Новікава:
- Катэгорыя: Вясна
Актывіста “Руху За Свабоду” Сяргея Карбановіча 21 верасня ў Мінску затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта праваабаронцам паведаміла Вольга Быкоўская.
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнік прэс-службы УУС Мінскай вобласьці Сяргей Чабатароў сказаў "Свабодзе", што ў Салігорску на «Беларуськаліі» затрымалі 22 чалавекі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да людзей, што пацярпелі ў выніку пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.