Затрыманыя ляжаць на падлозе спартзалы ў райаддзеле міліцыі Раённыя аддзелы Следчага камітэта пачалі накіроўваць адказы заяўнікам пра катаванні, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне з боку супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў у перыяд з 9 па 13 жніўня аб прыпыненні праверак у парадку арт. 174 Крымінальнага кодэкса.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, віцэ-спікерка Бундэстага Германіі Клаўдзія Рот стала “хроснай” Марыі Калеснікавай.

Мінчука Міхаіла Тананка брутальна затрымалі ўвечары 8 верасня на праспекце Машэрава каля "Корпуса". Сілавікі яго вырвалі з натоўпу пратэстоўцаў, якія выйшлі ў падтрымку затрыманай Марыі Калеснікавай, і змясцілі ў сіні бус. Міхаіла, пасля ночы ў РУУС Маскоўскага раёна і на Акрэсціна, абвінаваціўшы па двух адміністрацыйных артыкулах – 23.34 і 23.4 КаАП, аштрафавалі на 30 базавых (810 рублёў) і адпусцілі дадому. Мінчук распавёў "Вясне", што з ім адбывалася пасля затрымання на Машэрава. "Нас заціснулі ў натоўпе дзясяткі сілавікоў. Мы так стаялі хвілін 20. Потым дзяўчатам злева яны сказалі: "Ідзіце дадому, мы вас адпускаем". Калі гэтыя дзяўчаты пачалі разыходзіцца, мяне затрымалі першага. Затрымліваў супрацоўнік у балаклаве і зялёным камбінезоне, напэўна АМАПавец. Заламаў за шыю. Я адразу сказаў: "Не біце, я іду", а ён яшчэ мацней пачаў сціскаць маю шыю. Мяне закінулі ў аўтобус. Як аказалася, выступ ззаду ў такіх бусах – гэта "турма". Мяне туды закінулі з яшчэ трыма затрыманымі. Пры затрыманні ніхто не прадстаўляўся, проста казалі "Пройдзем". Куды прайсці, для чаго?

Камітэт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па юрыдычных пытаннях і правах чалавека прыняў заяву аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і прапанаваў заснаваць міжнародны Следчы камітэт па правапарушэннях, учыненых у рэспубліцы. Пра гэта пішуць naviny.by.

Сяргей Пехцераў. Фота: Радыё Свабода Гарадскога актывіста і аўтара розных культурніцкіх праектаў з Магілёва Сяргея Пехцерава раніцай 10 верасня выклікалі позвай у Ленінскі РУУС Магілёва.

Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г. Фота: Света Фар / belsat.eu Як паведамляе Еўрарадыё, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава праз адваката звярнулася з заявай у Следчы камітэт. Яе схапілі ў цэнтры Мінска раніцай 7 верасня, цяпер апазіцыйны палітык знаходзіцца ў СІЗА № 1. Яна падазраваная па крымінальнай справе "аб спробе захопу ўлады".

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый Мінск, 10 верасня  2020 г.

Затрыманні на Нямізе 9 верасня 2020 года. Фота Радыё Свабода У Мінску і іншых гарадах Беларусі працягваюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 27 жніўня па 9 верасня. "Вясна" абнаўляе вынікі судоў анлайн. 

Па стане на раніцу 10 верасня ў Беларусі налічваецца 55 палітычных зняволеных. Чатыры з іх — жанчыны. Спіс увесь час дапаўняецца. Правабааронцы прызналі палітзняволенымі каардынатарку ініцыятыўнай группы Віктара Бабарыкі па адным з раёнаў Мінска Святлану Купрэеву, даверанаю асобу Святланы Ціханоўскай у Гомелі Таццяну Канеўскую, сяброўку Прэзідыўму Каардынацыйнай Рады Лілію Уласаву, супрацоўніцу PandaDoc Юлію Шардыку. Большасць з іх абвіначваецца ў здзяйсненні эканамічных злачынстваў, але ва ўсіх выпадках, на думку беларускай праваабарончай супольнасці, пераслед носіць палітычна матываваны характар. «Вясна» сабрала гісторыі палітычных зняволеных жанчын Беларусі. Блізкую сяброўку сям'і Віктара Бабарыкі і каардынатарку яго ініцыятыўнай группы па адным з раёнаў Мінска Святлану Купрэеву затрымалі падчас выбарчай кампаніі яшчэ на этапе збору подпісаў. Раніцай 11 чэрвеня ў яе кватэру ў Мінску, дзе яна пражывае з 81-гадовай мамай, прыйшлі з ператрусам. Маці Святланы Таццяна Мікалаеўна распавяла Свабодзе пра ператрус і затрыманне дачкі: