- Катэгорыя: Вясна
24.04.2025 Тэгі: правы чалавека, рэпрэсіі, карткі Беларускі рэжым працягвае пераслед удзельнікаў пратэстаў 2020 года і ўсё часцей прапануе ім з'явіцца ў органы і напісаць яўку з павіннай. Беларусаў заклікаюць "добраахвотна" паведаміць пра ўдзел у масавых мерапрыемствах ці пра фінансавую падтрымку ініцыятыў, якія пасля былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Але важна разумець: сама яўка з павіннай не азначае вызвалення ад адказнасці. Наадварот — яна можа стаць прамым шляхам да крымінальнага пераследу. З Юрыдычнай службай "Вясны" распавядаем, што трэба ведаць пра яўку з павіннай.
- Катэгорыя: Вясна
24.04.2025 Тэгі: ціск, умовы ўтрымання, заявы, рэпрэсіі, карная медыцына Незалежныя эксперты па правах чалавека выказалі моцную занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб тым, што беларускія крымінальныя суды практыкуюць адпраўку абвінавачаных на прымусовае псіхіятрычнае лекаванне ў адплату за ажыццяўленне імі грамадзянскіх і палітычных правоў.
"З адвакатам лепш": Павел Сапелка тлумачыць, чаму нават у час рэпрэсій права на абарону мае значэнне
- Катэгорыя: Вясна
24.04.2025 Тэгі: правы чалавека, адвакатура У Беларусі адвакатура перажывае беспрэцэдэнтны крызіс. Пасля падзей 2020 года інстытут, які павінен быў стаяць на варце правоў чалавека, апынуўся пад поўным кантролем дзяржавы. Праваабарончы цэнтр "Вясна" сумесна з Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека (FIDH), Таварыствам юрыстаў Англіі і Уэльса (Law Society of England and Wales) і Парыжскай асацыяцыяй адвакатаў (barreau de Paris) прадставілі ў межах Універсальнага перыядычнага агляду ААН даклад, прысвечаны страце незалежнасці беларускіх калегій адвакатаў. Павел Сапелка, праваабаронца "Вясны" і юрыст, распавядае, як адвакаты ператварыліся з абаронцаў у інструмент ціску, і што гэта азначае для грамадзян, чые правы павінны быць абаронены.
- Катэгорыя: Вясна
24.04.2025 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23-24 красавіка 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
- Катэгорыя: Вясна
16.04.2025 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, свабода мірных сходаў Арыштны дом ПК-11 у Ваўкавыску пабудаваны ў 2008 годзе — гэта была першая спецыялізаваная ўстанова такога тыпу. Праўладнае выданне "Беларусь сегодня" пісала тады, што гэты двухпавярховы дом "пабудаваны з нуля ў адпаведнасці са строгімі міжнароднымі нормамі". У артыкуле адзначылі, што будынак, які размешчаны на тэрыторыі калоніі № 11 для рэцыдывістаў, нагадвае гатэль, а ўмовы ўтрымання можна назваць камфортнымі. Начальнік упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Гродзенскай вобласці Аляксандр Нічыпарук тады пералічыў кантынгент меркаваных арыштантаў: "браканьеры, неплацельшчыкі аліментаў, дробныя злодзеі, кіроўцы, якія ўчынілі нязначныя ДТЗ". Аднак падчас паслявыбарчых пратэстаў у жніўні 2020 года там утрымлівалі адміністрацыйна-асуджаных з Гродна. Адзін з іх распавёў "Вясне" пра выпадковае затрыманне ў Гродне, суд у кабінеце турмы, доўгі этап у Ваўкавыск і суткі ў арыштным доме.
- Катэгорыя: Вясна
16.04.2025 Тэгі: ААН, праваабаронцы, правы чалавека, рэпрэсіі Кааліцыя беларускіх няўрадавых арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў па правах чалавека ў рамках чацвёртага цыклу УПА. Усё гэта зроблена для прадстаўлення ў рамках чацвёртага цыкла ўсеагульнага перыядычнага агляду (УПА) Савета ААН па правах чалавека. Ён адлюстроўвае становішча з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь у перыяд з 1 лістапада 2020 года па 31 кастрычніка 2024 года.
- Катэгорыя: Вясна
17.04.2025 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Антона (імя зменена ў мэтах бяспекі) затрымалі летам 2022 года наўпрост на працы. Падставай стала яго актыўнасць у інтэрнэце. Ужо пасля затрымання сілавікі знайшлі ў тэлефоне мужчыны фотаздымкі расійскай вайсковай тэхнікі, якія ён дасылаў у тэлеграм-канал, прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. За гэта яму прысудзілі два з паловай гады пазбаўлення волі. Напрыканцы 2024 года ён цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю. Але на гэтым пераслед Антона не скончыўся: неўзабаве яго зноў затрымалі паводле адміністрацыйнай справы. У выніку мужчына быў вымушаны разам з сям'ёй з'ехаць з краіны. Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў івацэвіцкай калоніі № 22, пра выраб скрыняў для расійскай зброі і вайсковай формы РФ, пра цяжкі стан здароўя Вячаслава Арэшкі, а таксама параўнаў умовы для адміністрацыйных арыштантаў у ІЧУ аднаго з рэгіянальных гарадоў.
- Катэгорыя: Вясна
17.04.2025 Тэгі: пераслед, ціск, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16-17 красавіка 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
- Катэгорыя: Вясна
17.04.2025 Тэгі: палітвязні, палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У рамках кампаніі #WeStandBYyou Орас Цюнккюнен ("Зялёны саюз", Фінляндыя), Андрыс Шуваеў ("Прагрэсіўныя", Латвія) і Тэры Рэйнтке ("Зялёныя/EFA", Еўрапейскі парламент) сталі сімвалічнымі "хроснымі" Аляксея Арлова, Галіны Дзербыш і Вольгі Пятух.
- Катэгорыя: Вясна
18.04.2025 Тэгі: суды, палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Алену Лазарчык нядаўна асудзілі па чарговай крымінальнай справе. Гэтым разам яе прызналі вінаватай паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначылі яшчэ паўтара года калоніі ў дадатак да васьмі гадоў зняволення. Калі быў вынесены прысуд, невядома, піша "Белсат". Вядома, што на судзе Алена адмовілася ад паслуг адваката.