- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю, 13 верасня, сілавікі працягваюць затрымліваць актывістаў і мірных дэманстрантаў. У Мінску перад пачаткам Марша герояў зафіксаваны жорсткія затрыманні людзей, якія шлі на мірны сход, а таксама пасля яго. Пры затрыманнях некаторыя дэманстранты былі моцна збітыя сілавікамі. Сваякі затрыманых паведамляюць пра іх збіццё ўжо пасля затрымання. "Вясна" вядзе спіс затрыманых, які пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца. Па стане на 15:00 МУС паведаміла, што ў Мінску затрымана каля 250 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Паведмаляецца, што на мірных акцыях пратэсту, якія праходзяць 13 верасня ў розных гарадах Беларусі, сілавікі для разгонаў дэманстрантаў выкарыстоўваюць спецтэхніку, рыспыляюць газ, а таксама выкарысталі святлошумавыя гранаты. Паведмляецца, што ў Брэсце супраць пратэстоўцаў былі ўжытыя вадамёты, следам пайшлі экіпаваныя сілавікі. Сілавікі затрымліваюць людзей з агнястрэльнай зброяй у руках.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску і рэгіёнах у панядзелак чакаюцца суды над затрыманымі на акцыях пратэсту ў пятніцу, суботу і нядзелю. У судзе Фрунзенскага раёна разглядаць адміністрацыйныя справы тых, хто быў затрыманы яшчэ 27 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
СМІ паведамляюць пра затрыманне сябра Каардынацыйнага савета па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі юрыста Канстанціна Цітова.Насамрэч, па звестках "Вясны", чалавек з такім імём і прозвішчам быў затрыманы ўчора на акцыі пратэсту ў раёне вул. Карастаянавай каля 15 гадзін дня.
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі актывіст Алег Левянец паведаміў у фэйсбуку, што яго раніцай 15 верасня затрымалі супрацоўнікі міліцыі і вязуць у Савецкі РАУС.
- Катэгорыя: Вясна
У 11-м выпуску праваабарончага падкасту пачуем гісторыю 46-гадовага менчука Алега Крыны. Каля трох гадоў таму Алег пацярпеў у няшчасным выпадку, з-за чаго атрымаў інваліднасць, а цяпер, на працягу года, працуе сталяром у ваенным шпіталі — менавіта гэтая медыцынская ўстанова спецыялізуецца на працы з траўмамі, падобнымі па механізме іх узнікнення з баявой паталогіяй.
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, яшчэ тры дэпутаты нямецкага Бундэстага сталі “хроснымі” палітвязняў у Беларусі. Айдан Ёзгуз, Сяргей Лагадзінскі і Клаўдыя Мюлер патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Таццяны Канеўскай, Максіма Знака і Акіхіра Гаеўскага-Ханады. Айдан Ёзуз, сябра Камітэта па замежных справах і Камітэта па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Бундэстага Германіі, стала “хроснай” Таццяны Канеўскай. Яна заявіла:
- Катэгорыя: Вясна
Найбуйнейшыя праваабарончыя арганізацыі Ўкраіны заклікалі свой урад скасаваць для беларусаў абмежаваньні, якія датычаць тэрмінаў знаходжаньня замежных грамадзян на ўкраінскай тэрыторыі без атрыманьня віду на жыхарства ці статусу ўцекача, паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
36-гадовага Рамана Багнаўца абвінавачваюць ва ўдзеле масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня. Сам раман да арышту працаваў маналітчыкам у Мінску, а ў Пінск прыехаў напярэдадні выбараў па сямейных справах: трэба было аформіць дакументы пасля смерці маці. Сястра рамана распавяла "Вясне", як яе брат аказаўся фігурантам справы аб масавых беспарадках. "У нядзелю Рома нікуды не збіраўся. Але 9-га жніўня ў абед адключылі інтэрнэт, таму ён вырашыў прагуляцца ў горад. Як піша Рома цяпер у лістах, з 20:30 да 24:00 ён сядзеў у піцэрыі. Але потым яму стала цікава, што адбываецца ў цэнтры горада, і ён пайшоў да гарвыканкаму.