04.10.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск У судзе Горацкага раёна 24 верасня вынеслі прысуд палітзняволенаму анархісту Сяргею Раманаву. Яго празналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фомічава прызначыла яму яшчэ два гады пазбаўлення волі. Пры гэтым, у сакавіку 2023 года Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў зняволення паводле гэтага артыкула. Агульны тэрмін зняволення палітвязня складае 22 гады і 11 месяцаў. 

04.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, спецвытворчасць 25-гадовую актывістку з Рэчыцы Бажэну Жолудзь завочна асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

04.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Гомельскім абласным судзе 15 кастрычніка пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Вячаслава Бародзія, а таксама беларусаў Мікалая Ласоўскага і Валенціну Полаз. Падрабязнасці пераследу ўкраінскага егера сталі вядома з прапагандысцкага фільма год таму, у якім Вячаслава на следчых дзеяннях вадзілі на ланцугу. Агулам трох чалавек абвінавачваюць адразу паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "здрада дзяржаве" і "агентурная дзейнасць". Суд адразу будзе адбывацца ў закрытым рэжыме. Працэс будзе весці Яўген Шаршнёў.

03.10.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, пераслед, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, АБСЕ У Варшаве праходзіць канферэнцыю АБСЕ па чалавечым вымярэнні (30 верасня – 11 кастрычніка 2024). На ёй выступіў і праваабаронца "Вясны" Алег Пашкевіч. Ён распавёў пра тое, як ПЦ "Вясна" фіксуе палітычна-матываваныя рэпрэсіі ды іх пастаяннае ўзмацненне жорсткасці.

03.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Бярозаўскага раёна 17 верасня асудзілі Наталлю Філонаву паводле арт. 391 (абраза суддзі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Людміла Рудзіна. Дзяржабвінавачванне падтрымаў пракурор Андрэй Барушка.

03.10.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1285 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Акрамя гэтага, за апошнія тры месяцы беларускія ўлады пачалі вызваляць з месцаў наволі палітвязняў па памілаванні. Па даных "Вясны", у верасні на волю выйшлі мінімум 94 чалавекі: 24 цалкам адбылі тэрміны, з якіх толькі дзве жанчыны, а 67 чалавек былі памілаваныя. Яшчэ тры палітзняволеныя былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

03.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2-3 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

03.10.2024 Тэгі: праваабаронцы, катаванні, АБСЕ Асобы: Павел Сапелка На канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, якая цяпер адбываецца ў Варшаве (з 30 верасня па 11 кастрычніка 2024), у рамках сайд-івэнта на тэму ўніверсальнай юрысдыкцыі, Павел Сапелка, юрыст ПЦ "Вясна" распавёў аб даследаванні "Як людзі, што перажылі катаванні і/або жорсткае абыходжанне, успрымаюць справядлівасць".

03.10.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля ў сакавіку 2024 года над Вольгай Маёравай адбыўся суд паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Ганна Сакалова прызнала жанчыну вінаватай і прызначыла ёй яшчэ адзін год і шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да 20 гадоў калоніі. Вольга ўжо адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 24 у Зарэччы.

02.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі