У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 18 траўня пачаўся судовы працэс над палітвязнем Піліпам Шаўровым. Яго абвінавачваюць па двух частках артыкула 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства»). Працэс вядзе суддзя Іван Касцян, вядомы па масаваму вынясенню палітычна-матываваных рашэнняў актывістам і журналістам. Раней паведамлялася, што суддзёй па гэтай справе прызначаная Таццяна Акавітая.  З годна з абвінавачваннем, 16-17 студзеня 2020 года, Піліп Шаўроў нанёс фарбай невялікую адносна помніка выяву бел-чырвона-белага сцяга на гранітную частку памятнага знака загінуўшым супрацоўнікам МУС, а таксама расфарбаваў у чырвоны колер рукі помніку А.С. Пушкіну ў Мінску. 17-19 студзеня 2020 г. ён нанёс надпіс “1937” на плоце насоснай станцыі ў п. Бараўляны. 18 сакавіка 2020 г. аддзелам Цэнтральнага раёна (г. Мінска) Слечага камітэта Піліпу Шаўрову было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 і ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Па апошніх дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, у перыяд з 6 траўня у Беларусі 55 чалавек атрымалі агулам больш за 500 сутак арышту. Яшчэ больш за 30 чалавек былі аштрафаваныя на агульную суму, якая перавышае 13000 долараў. І гэтыя лічбы неканчатковыя. Суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім ці акцый па “кармленні галубоў” будуць працягвацца і на бліжэйшым тыдні. Акрамя таго, у рэгіёнах працягваюць складаць пратаколы за гэтыя акцыі і мірныя сустрэчы. У 14.30 у судзе Ленінскага раёна Брэста распачнецца суд над экаактывісткай, праціўніцай акумулятарнага завода Людзмілай Карчэўскай. Яе вінавацяць у тым, што ўдзельнічала ў акцыі па “кармленні галубоў” 12 красавіка. Вынік суда - 50 базавых велічынь штрафу (1350 рублёў). 

Цэнтрвыбаркам 15 траўня адмовіў у рэгістрацыі васьмі ініцыятыўным групам "кандыдатаў пратэсту" палітыка Мікалая Статкевіча. Не былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя груп прэтэндэнтаў і прэтэндэнтак Анжалікі Жалезняковай, Веранікі Мішчанкі, Аляксандра Грачышнікава, Вольгі Нікалайчык, Вікторыі Хаценка, Ігара Кляшчука, Валянціна Фралова, Антаніны Вішняковай. "Кандыдаты пратэсту" падалі скаргу на рашэнне ЦВК у Вярхоўны суд, бо лічаць яго незаконным. Прычынамі ў адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп паслужылі некалькі прычын. Па-першае, ЦВК палічыў, што шэраг звестак у дачыненні да 38 грамадзян з 560 чалавек не адпавядае рэчаіснасці. Па-другое, Цэнтрвыбаркам палічыў, што ў склад ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты ўключаны грамадзяне, якія не давалі згоду на ўдзел у ёй і наогул не ведаюць пра існаванне такой групы. Паводле падлікаў ЦВК такая колькасць чалавек складае 47 чалавек.

Пракуратура г. Мінска. Фота з сайта prokuratura.gov.by Пракуратура г. Мінска разгледзела зварот аб незаконным затрыманні Ягора М. супрацоўнікамі УУС адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска 15 снежня 2019 года.

Пракуратура Светлагорскага раёна адказала праваабаронцы "Вясны" Алене Маслюковай на скаргу на незаконную канфіскацыю ў яе кватэры супрацоўнікамі міліцыі тэлефона і ноўтбука. Праваабаронца расцэньвае распачатую ў дачыненні да яе праверку як ціск уладаў у сувязі з выбарчай кампаніяй.

Гарадзенскія назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прааналізавалі сайты выканаўчых камітэтаў наконт наяўнасці на іх інфармацыі пра выбары на беларускай мове.

Дзевятнаццацігадовага мінчука Андрэя Міхайлавіча выклікалі ў міліцыю за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" фільма Nextа "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы", які 21 лістапада 2019 года быў прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам. Нягледзячы на тое, што мінчук размясціў ролік за месяц да ўнясення яго ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, на яго ўсё роўна завялі адміністрацыйную справу па артыкуле 17.11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Апытваў мінчука ў межах адміністрацыйнага працэсу ўчастковы А. Шалай з апорнага пункта аховы правапарадку №58 Кастрычніцкага РУУС на Жукоўскага 6/1. Таксама ён правёў прафілактычную гутарку з Андрэем Міхалевічам аб недапушчэнні распаўсюджвання падобнага роду інфармацыі, і растлумачыў адказнасць за дадзенае правапарушэнне. Па ч.2 артыкула 17.11 КаАП прадугледжана накладанне штрафу да 50 базавых велічыняў (540 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

Ганна Федаронак. Фота: Віцебская Вясна. Пасля затрымання вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага і цэлага шэрагу ягоных прыхільнікаў пераслед грамадзянаў з актыўнай пазыцыяй працягваецца па ўсёй краіне. Гэтак, у Паставах распачаты адміністрацыйны працэс у дачыненні да хатняй гаспадыні з Варапаева Ганны Федаронак.

Аляксандар Арановіч (зьлева) і блогер Уладзімер Няронскі. Фота: Радыё Свабода. У блогера Уладзіміра Няронскага (YouTube-канал «Слуцк для Жизни») 16 траўня скончыўся тэрмін 10-суткавага адміністрацыйнага арышту за за «удзел у несанкцыянаваным мітынгу». Аднак з ІЧУ Пухавіцкага раёга ён так і не выйшаў.