04.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы Асобы: Леанід Судаленка Супраць былога палітзняволенага праваабаронцы Леаніда Судаленкі распачалі завочную крымінальную справу. Інфармацыя пра гэта з'явілася 4 сакавіка ў тг-канале "Специальное производство. Официально". Яму інкрымінаваны артыкул 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Што стала нагодай для новага палітычнага пераследу — пакуль невядома. Праваабаронца Леанід Судаленка пракаментаваў "Вясне" новую крымінальную справу супраць сябе.

04.03.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2-4 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

04.03.2024 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў У праекце "Магшоты палітвязняў" беларусы і беларускі падзяліліся з праваабаронцамі гісторыямі, як іх фатаграфавалі ў месцах няволі. Фігурантка "справы студэнтаў" Яна Арабейка таксама распавяла пра тое, як яе фатаграфавалі ў жаночай калоніі ў Міжнародны дзень абароны дзяцей. Фота ў рамачцы са звярком і подпісам "С Днём детства" абяцалі адправіць бацькам.

04.03.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму застаецца крытычнай; працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да палітычных праціўнікаў рэжыму і іншадумцаў; на гэтым фоне ўлады дэманструюць ілюзію грамадзянскай згоды і "ўсенароднай падтрымкі" дзяржаўнай палітыкі;

03.03.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Роўна год таму, 3 сакавіка 2023 года, праваабаронцы "Вясны" Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч былі асуджаныя да жорсткіх тэрмінаў. Тым часам іх міжнародныя калегі працягваюць іх падтрымліваць. "Вясна" сабрала рэакцыі міжнародных калег вясноўцаў на гадавіну іх прысуду.

03.03.2024 Тэгі: праваабаронцы, заявы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Год таму лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч і юрыст "Вясны" Уладзімір Лабковіч па сфабрыкаваных абвінавачваннях былі асуджаныя да дзесяці, дзевяці і сямі гадоў турэмнага зняволення адпаведна. Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH/OMCT) і ніжэйпадпісаныя арганізацыі патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і заклікаюць міжнародную супольнасць выкарыстоўваць усе наяўныя ў яго распараджэнні дыпламатычныя, палітычныя і іншыя сродкі, каб заклікаць беларускія ўлады забяспечыць вяршэнства права і вызваліць усіх асобы, асуджаныя па палітычна матываваных абвінавачваннях. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, апублікаванай на сайце FIDH.

03.03.2024 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Два мацнейшыя ўдары вынес Праваабарончы цэнтр "Вясна" за апошнія гады. 14 ліпеня 2021 года амаль адначасова былі затрыманыя практычна ўсе сябры арганізацыі, якія на той час заставаліся ў Беларусі: былі допыты, ператрусы, нехта паспеў з'ехаць. Але за кратамі засталіся Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч. Так, яны маглі пакінуць краіну, але мужна палічылі зрабіць інакш.

28.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

01.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" першага сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

01.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Амаль месяц у Гомельскі абласным судзе разглядалася крымінальная справа былога галоўнага інжынера гомельскага прадпрыемства "Мілкавіта" Аляксандра Стругальскага. 47-гадовага жыхара Гомеля абвінавацілі ў фінансаванні «экстрэмісцкай» дзейнасці паводле арт. 361-2 КК. Справу з 25 студзеня разглядаў суддзя Сяргей Багінскі.