- Катэгорыя: Вясна
20.12.2024 Тэгі: пераслед, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
20.12.2024 Тэгі: свабода слова, рэпрэсіі, зборныя матэрыялы Рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў, блогераў і іншых прадстаўнікоў СМІ ў Беларусі набылі за апошні год катастрафічныя масштабы. Па інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў ў няволі па стане на 20 снежня знаходзяцца сама меней 45 прадстаўнікоў СМІ, супраць журналістаў узбуджаюццца справы ў парадку “спецвытворчасці”, некаторыя – асуджаюцца паўторна. Для параўнання: па стане на канец 2023 года ў турме знаходзіліся 32 журналісты.
- Катэгорыя: Вясна
19.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск Сталі вядомыя падрабязнасці справы, падчас якой судзілі траіх палітзняволеных: беларусаў Івана Бародзіча і Барыса Пухальскага, а таксама ўкраінца Івана Ліхалата. Праўладныя крыніцы паведамляюць, што 18 снежня 2024 года іх асудзілі на тэрміны ад 11 да 25 гадоў пазбаўлення волі. Дакладныя тэрміны кожнаму з іх не паведамляюцца.
- Катэгорыя: Вясна
19.12.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы, рэпрэсіі Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
19.12.2024 Тэгі: палітвязні, экстрэмізм, зборныя матэрыялы За апошнія гады Беларусь згубіла свой ганаровы статус IT-краіны. Праз рэпрэсіі і вайну ва Украіне буйныя ІТ-кампаніі былі вымушаныя пакінуць Беларусь, што прывяло да масавай эміграцыі айцішнікаў. Цяпер IT-сфера ў Беларусі цягне ўніз эканоміку краіны. Акрамя гэтага, рэжым Лукашэнкі працягвае пераследаваць айцішнікаў па палітычных матывах. Пад пераслед трапляюць у тым ліку за данаты ў фонды салідарнасці, за распрацоўку "экстрэмісцкіх" прыкладанняў, каментары і салідарнасць з палітвязнямі. Паводле даных "Вясны", з 2020 года па крымінальных артыкулах асудзілі не менш за 79 айцішнікаў, 27 з якіх цяпер утрымліваюцца ў зняволенні. "Вясна" распавядае, за што ў Беларусі пераследуюць супрацоўнікаў IT-сектара.
- Катэгорыя: Вясна
19.12.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, ціск, правы чалавека, выбары-2025 Выбары ў Беларусі традыцыйна звязаныя з рэпрэсіямі, ціскам на людзей і парушэннямі правоў чалавека. Найбольш заўважна гэта стала ў 2020 годзе падчас прэзідэнцкіх выбараў, аднак падобныя практыкі выкарыстоўваліся цягам усіх 30 гадоў, якія Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе. Таму сёння, у 14-ю гадавіну выбараў* у 2010 годзе, якія запомніліся тымі самымі пратэстамі на Плошчы, напярэдадні новых выбараў* мы ўзгадваем рэпрэсійны шлях, які ідзе праз усе прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
19.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск 26 верасня 2024 году суд Пінска і Пінскага раёну прызнаў палітзняволенага журналіста Яўгена Нікалаевіча вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу. Яму прызначылі паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Медыя-Палессе».
- Катэгорыя: Вясна
18.12.2024 Тэгі: грамадства, ціск, выбары-2025 У бацькоўскі чат адной з мінскіх школаў адміністрацыя даслала папярэджанне перад выбарамі*, якія хутка пройдуць у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
18.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
18.12.2024 Тэгі: рэпрэсіі, свабода перамяшчэння, правы мігрантаў Міжнародны дзень мігранта адзначаецца сёння, 18 снежня, ва ўсім свеце. Гэты дзень быў запачаткаваны ў 1990 годзе Генеральнай асамблеяй ААН і найперш тычыўся эканамічных перасяленцаў. Дата была выбраная невыпадкова – у гэты дзень была прынятая Міжнародная канвенцыя аб абароне правоў усіх працоўных мігрантаў і членаў іх сем’яў.