- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі 22 і 23 лютага працягваюцца затрыманні грамадзян і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Брэсцкая газета, раніцай 25 лютага ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд Аляксандру Кардзюкову - 10 год калоніі ўзмоцненнага рэжыма. Забітаму Генадзю Шутаву пастаноўлены абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна асудзіў 26-гадовага Рыгора Давыдава – былога супрацоўніка МНС – да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
Бацьку двух маленькіх дзяцей з Віцебска Аляксея Капітонава прысудзілі да двух гадоў "хіміі" за каментар у Instagram — нібыта ён абразіў міліцыянта.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Дзмітрыева, які 4 кастрычніка прыняў удзел у пратэставай акцыі і кінуў металічную трубу ў вадамёт.
- Катэгорыя: Вясна
Як піша "Гомельская Вясна", у судзе Чыгуначнага раёну працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага Вадзіма Цыкунова. Гамельчука абвінавачваюць па двух артыкулах: па ч. 3 арт. 339 КК “Хуліганства” (кінуў два “кактэйлі Молатава” ў “Табакерку”) і ч. 2 арт. 295-3 КК "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Жлобінскага раёна 24 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы палітвязня Аляксандра Кісялёва, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Аршанскага раёна 24 лютага была разгледжана крымінальнай справа, узбуджаная супраць мясцовага жыхара Міхаіла Беркаса. Яго абвінавацілі ў нанясенні пратэстных графіці на збудаваннях, што было кваліфікавана па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).
- Катэгорыя: Вясна
У аўторак, 23 лютага, суд Салігорскага раёна разглядаў крымінальную справу па 341 артыкуле КК РБ ("апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці") па факце нанясення графіці палітычнага зместу на сцены прыпыначнага павільёна, кіёску "Табакерка", КБА і ўласнага дома ў вёсцы Вялікія Заўшыцы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёну Гародні працягваецца разгляд крымінальнай справы па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) супраць гарадзенца Ігара Лазавіка. Раней Лазавік быў сведкам па крымінальнай справе збітага амапаўцамі таксіста Аляксея Лапы, а затым яго і самога перавялі ў лік падазраваных і ўрэшце абвінавачаных. Крымінальная справа супраць Лазавіка была распачатая 20 кастрычніка, яна датычыцца падзей у ноч з 11 на 12 жніўня, калі Лазавік быў пасажырам Аляксея Лапы і сам быў збіты.