Ілюстрацыйнае фота пасяджэнні адной з камісій у Мінску У Беларусі праходзяць першыя паседжанні толькі што сфармаваных тэрытарыяльных камісій. У Мінску на некаторых паседжаннях ажыццяўляюць назіранне назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Ці паўплывала эпідэміялагічная сітуацыя з COVID-19 на працу выбаркамаў, і ці змянілася нешта ў іх працы ў параўнанні з іншымі выбарчымі кампаніямі – распавялі назіральнік Аляксей Лойка і назіральніца Наталля Сацункевіч.

Геннадзь Якавіцкі. Фото: tut.by Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнні беларускімі ўладамі правоў расстралянага ў 2016-м годзе Генадзя Якавіцкага. Пра гэта паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, які прадстаўляе яго інтарэсы ў Камітэце ААН.

Геннадзь Якавіцкі. Фото: tut.by Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнні беларускімі ўладамі правоў расстралянага ў 2016-м годзе Генадзя Якавіцкага. Пра гэта паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, які прадстаўляў яго інтарэсы ў Камітэце ААН.

У Гародні дыстанцыйна фармаваліся тэрытарыяльна-выбарчыя камісіі. Ніхто з прадстаўнікоў дэмакратычных партый у іх не трапіў. Былі арганізаваныя відэатрансляцыі пасяджэнняў прэзідыумаў з гарвыканкаму і аблвыканкаму. Трансляцыя з гарвыканкаму, праўда, была арганізавана кепска – у канцы яна абарвалася, відаць з тэхнічных прычын. Галасаванне па 10 кандыдатурах ў ТВК Кастрычніцкага раёну Гародні назіральнікі і выбарцы не маглі ўбачыць. Фармальна гэта парушэнне выбарчага кодэксу, а менавіта артыкулу 13. Што характэрна, ніякіх тлумачэнняў з боку гарвыканкаму на афіцыйным сайце на гэты конт не з'явілася.

З раніцы 21 траўня ў Маладзечна працягнуўся судовы працэс над Паўлам Пясковым. Пасля абеду ў Вілейцы будуць судзіць Андрэя Кудзіка і Андрэя Кастэнка па дапрацаваных пратаколах.  Нагадаем, 20 траўня ў судзе Маладзечанскага раёна пачалося судовае пасяджэнне над Паўлам Пясковым. Разглядалася адразу два сладзеных пратаколы ў дачыненні да актывіста за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП), а менавіта: сустрэча з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 15 красавіка, а таксама ўдзел у "кармленні галубоў" 3 траўня.

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Высновы

Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў Калегія Вярхоўнага суда па прымінальных справах 22 траўня будзе разглядаць апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава братоў Станіслава і Іллі Косцевых.  Суд можа пакінуць прысуд без зменаў і тады юнакоў чакае растрэл.

Зміцер Фурманаў. Фота з сацыяльных сетак. Гарадзенцу Зміцеру Фурманаву 20-га траўня патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся участковым, і паведаміў, што ў дачыненні яго заведзеная адміністрацыйная справа па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Супрацоўнік міліцыі намагаўся выцягнуць Фурманава на размову.

Сумесным рашэннем прэзідыума Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў і Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта 19 травеня была створаная Бярозаўская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі. У мэтах прафілактыкі распаўсюджвання каронавірусной інфекцыі пасяджэнне праводзілася ў адсутнасці прадстаўнікоў партыяў, грамадскіх аб'яднаньняў, працоўных калектываў, грамадзянаў. Праўда, з трансляцыі ў запісе самога пасяджэння (працягласцю каля 25 хвілінаў) было відаць, што толькі адзін з удзельнікаў быў у масцы.

19 і 20 траўня ў Вілейцы і Маладзечне працягнуліся суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, а таксама акцый салідарнасці з берасцейскімі актывістамі («кармленне галубоў»). 19 траўня ў судзе Вілейскага раёна прайшоў суд над актывістам Андрэем Кудзікам, а таксама Андрэем Кастэнкам.