- Катэгорыя: Вясна
25.09.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны, гісторыі вязняў Старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі стаў Нобелеўскім лаўрэатам, знаходзячыся ў зняволенні. Аднак яшчэ да гэтага ён і "Вясна" атрымалі шмат буйных узнагарод. Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам трох гарадоў — французскага Парыжа і італьянскіх Генуі і Сіракузы. Пяць разоў Алесь вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, умовы ўтрымання Асобы: Алесь Бяляцкі Другі раз за ўсю найноўшую гісторыю еўрапейскай цывілізацыі чалавек, якога ўзнагародзілі Нобелеўскай прэміяй міру, сядзіць у турме, дзе чацверты год запар сустракае свой дзень нараджэння. Ён мае ўсе шанцы пайсці з жыцця, так больш і не пабачыўшы ні волі, ні свету.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, сілавыя структуры Генеральная пракуратура агучыла некаторыя падрабязнасці затрымання жыхара Магілёва, 62-гадовага Аляксандра Кандрычына, які нанёс нажавыя раненні дваім супрацоўнікам ГУБАЗіК.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, праваабаронцы, салідарнасць Асобы: Алесь Бяляцкі Прадстаўніцы дыпламатычнага корпуса краін Еўразвязу выказваюць салідарнасць са зняволеным кіраўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім. У дзень ягонага нараджэння яны дзеляцца сваімі думкамі пра асобу праваабаронцы, які з’яўляецца сімвалам нязломнасці як для для беларусаў, так і для дэмакратычнага грамадства ва ўсім свеце.
- Катэгорыя: Вясна
24.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, зніклыя Юрысты міжнародных праваабарончых арганізацый ад імя пацярпелых сваякоў падалі апеляцыйную скаргу на рашэнне швейцарскага суда, які вынес апраўдальны прысуд экс-байцу беларускага САХР Юрыю Гараўскаму. Гараўскі ў 2019 годзе добраахвотна заявіў пра сваё дачыненне да выкрадання апазіцыйных палітыкаў – былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага.
- Катэгорыя: Вясна
24.09.2024 Тэгі: палітвязні, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк На працягу бліжэйшых двух тыдняў, да 7 кастрычніка, на плошчы Адама Міцкевіча ў цэнтры Познані (Польшча) можна будзе пабачыць арт-інсталяцыю "Нязломныя", асноўнымі героямі якой сталі пяцёра праваабаронцаў "Вясны", што знаходзяцца за кратамі ў Беларусі выключна за сваю мірную прафесійную дзейнасць:
- Катэгорыя: Вясна
24.09.2024 Тэгі: ААН, палітыка, правы чалавека, рэпрэсіі У межах 57-й сесіі Рады па правах чалавека ААН прайшоў інтэрактыўны дыялог у дачыненні да групы незалежных экспертаў па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі (у адпаведнасці з рэзалюцыяй РПЧ 55/27). "Вясна" распавядае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
- Катэгорыя: Вясна
24.09.2024 Тэгі: ААН, праваабаронцы, правы чалавека, рэпрэсіі Пад час працы 57-й сесіі Савета ААН па правах чалавека Літоўскі ўрад пры падтрымцы шэрагу еўрапейскіх краін і ЗША арганізаваў дыскусію “Дайце выказацца ахвярам-палітычным зняволеным у Беларусі”.
- Катэгорыя: Вясна
23.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-23 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
23.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Магілёва 20 верасня разглядалі крымінальную справу супраць Льва Іўчына паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Працэс вяла суддзя Вікторыя Палякова.