У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 11 красавіка разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненьні Міколы Качурца і братоў Уладзімера і Яраслава Кійко. Тры розныя судзьдзі сінхронна пакаралі кожнага з актывістаў штрафам у памеры 4 базавых велічыняў – за фатаграфаваньне зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Віцебску Дзьмітрый Жук назваў у судзе канфіскаваны летась у Міколы Качурца бел-чырвона-белы сьцяг анучай, якая каштуе ня больш за 4,75 рублі. Гэтую суму Кастрычніцкі РАУС згодны заплаціць Качурцу ў якасьці кампэнсацыі за зьнішчаную маёмасьць. Актывіст патрабуе ў 10 разоў больш.

На мінулым тыдні, 4 красавіка, улады зьнішчылі 70 крыжоў, што былі ўсталяваныя па пэрымэтры народнага мэмарыялу ў Курапатах. У грамадзтве гэта выклікала  шок, неразуменьне і выбух абурэньня. Як расцэньваць дзеяньні ўладаў? Свае ацэнкі і меркаваньні выказалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Віцебшчыны.

На глыбоцкага журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ). “Незаконнае пікетаваньне шыюць”, – паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст. Суд адбудзецца 11 красавіка.

У чацьвер 11 красавіка віцебскага актывіста Міколу Качурца будуць судзіць за сьцяг на Дзень Волі – 2019, а напярэдадні, 10 красавіка, суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзіць ягоны пазоў да міліцыі аб кампэнсацыі шкоды за зьнішчаны сьцяг на Дзень Волі ў 2018 годзе.