58-гадовы інжынер з Віцебску Васіль Глушакоў быў прызнаны вінаватым у публічнай абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 КК). За кароткі каментар на адрас двух супрацоўнікаў Дубровенскага РАУС у суполцы «Вусаты Таракан» мужчыну прысудзілі да 1 году і 6 месяцам абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Прысуд агучыла 16 чэрвеня суддзя Алена Грабянчук.

Апублікавана ў Суд

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пачаў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні дырэктара Віцебскага палітэхнічнага ліцэю Руслана Вінакурава, які абвінавачваецца ў правапарушэньні, прадугледжаным ч.1 арт. 9.1 КаАП РБ (Наўмыснае прычыненьне цялесных пашкоджаньняў). Заяву на дырэктара напісаў у траўні 2020 году 17-гадовы вучань ліцэю, які мае статус сіраты і знаходзіцца пад апекай дзяржавы.

Апублікавана ў Суд

24 чэрвеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску судзьдзя Алена Грабянчук прызнала праваабаронцу Беларускага Хэльсынскага камітэту Ірыну Трацякову вінаватай ва ўчыненьні адміністрацыйнага правапарушэньня, прадугледжанага арт. 23. 34. КаАП. Праваабаронца хадайнічала, каб судовае паседжаньне прайшло безь яе.

Апублікавана ў Суд

Жыхарку Віцебску Тацяну Філімонаву судзілі два дні. 22 чэрвеня судзьдзя Алена Грабянчук накіравала дакументы на дапрацоўку ў міліцыю, а назаўтра аштрафавала дзяўчыну на 10 базавых велічынь (270 рублёў). Судзьдзя прызнала Філімонаву вінаватай у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах толькі на падставе міліцэйскіх відэаздымак, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Апублікавана ў Суд

У Віцебску працягваюцца суды над прыхільнікамі блогера Сяргея Ціханоўскага. 29 траўня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску аштрафаваў на 30 базавых велічынь адміністратарку Тэлеграм-каналу «Краіна для жыцьця» Юлію Барсукову ўсяго за адно паведамленьне ў чаце. Актывіст Аляксандар Ільінец быў пакараны штрафам у памеры 25 базавых велічынь за ўдзел у сустрэчы зь Ціханоўскім 30 красавіка.

Апублікавана ў Суд

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пакараў 21 траўня віцябляніна Аляксандра Мацеюка 4-ма суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. Мужчыну прызналі вінаватым у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). Справу разглядала судзьдзя Алена Грабянчук.

Апублікавана ў Мірныя сходы

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пакараў 16 студзеня яшчэ двух удзельнікаў пікету, які адбыўся ў Віцебску 29 сьнежня 2019 году. Натальля Трошчанка аштрафаваная на 24 базавыя велічыні, Юры Мазкоў – на 22 базавыя. Нагадаем, днём раней суд аштрафаваў на 25 базавых велічынь Алега Паўлава.

Апублікавана ў Суд