Сёлета ў чэрвені грамадзкасьці стала вядома, што віцебскія гарадзкія ўлады ўнесьлі зьмены ў сумнавядомае рашэньне гарвыканкаму ад 10 ліпеня 2009 году № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску». Аднак на паверку выявілася, што зьмены аказаліся чыста фармальнымі і не зьмянілі да лепшага становішча з магчымасьцю ладзіць масавыя мерапрыемствы ў Віцебску.

Пікет супраць правядзеньня вучэньняў «Захад-2017» мусіў прайсьці 15 ліпеня а 12-й гадзіне ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў Віцебску ў раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі – у месцы, адмыслова адведзеным рашэньнем гарвыканкаму пад масавыя мерапрыемствы.

Правацэнтрысцкая кааліцыя заявіла пра пляны ў траўні-чэрвені падаць заяўкі на правядзеньне пікетаў «недармаедаў» і пікетаў Салідарнасьці ў 30-ці рэгіёнах. Аднак здаецца, што нягледзячы на патрабаваньне Лукашэнкі даць людзям магчымасьць зьбірацца на плошчах і адкрыта выказваць сваё стаўленьне да ўлады, у рэгіёны паступіла зусім іншая дырэктыва.

22 сакавіка заяўнікі мітынгаў і шэсьця на Дзень Волі сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў сустрэліся з прадстаўнікамі гарадзкіх уладаў. Днём раней яны былі запрошаныя ў габінэт № 108 гарадзкога выканаўчага камітэту, у якім месьціцца аддзел па рабоце з зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў. Як  высьветлілася, на прафіляктычную гутарку.

Полацкі райвыканкам забараніў праводзіць мітынг на плошчы гораду 26 сакавіка а 12-й гадзіне. Заяўку на мерапрыемства падаваў жыхар гораду Яўген Парчынскі. Пра адмову задаволіць заяўку чыноўнікі райвыканкаму паведамілі Яўгену наўпрост у залі выканкаму падчас разгляду гэтай заяўкі. Пісьмовая забарона выдадзеная Парчынскаму за подпісам намесьніка старшыні райвыканкаму.