Цягам больш за дзясятак гадоў гарадзкія ўлады забаранялі грамадзянскім і палітычным актывістам праводзіць у Віцебску масавыя мерапрыемствы. Забаранялі нават тады, калі актывісты згаджаліся на правядзеньне гэтых мерапрыемстваў у месцах, якія адміністрацыі раёнаў вызначылі паводле рашэньня №881 ад 10 ліпеня 2009 году.

У нядзелю 22 красавіка прыхільнікі камуністычных ідэй правялі на плошчы Леніна ў Віцебску мітынг, прысьвечаны дню нараджэньня першага савецкага кіраўніка. У мітынгу каля помніку Леніну ўзялі ўдзел каля 20 чалавек.

Сьвяткаваньне 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 2018 году ў Полацку праходзіла ў атачэньні міліцыі.

Прадстаўнікі дэмакратычных партый усклалі 25 сакавіка кветкі да помнікаў князю Альгерду і Ўладзімеру Караткевічу ў Віцебску, а таксама ля памятнай дошкі ў гонар Васіля Быкава на будынку мастацкай школы №1. Гэтая сымбалічная акцыя была прымеркаваная да 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сябра партыі БНФ Леанід Аўтухоў атрымаў пад подпіс позву, што мусіць прыйсьці ў Гарадоцкі раённы аддзел унутраных справаў к 11:00 у нядзелю, 25 сакавіка. А пакуль, паводле ягоных словаў, за ім наладжаная сочка, якая трывае ўжо некалькі дзён запар. На думку апазыцыянэра, такім спосабам праваахоўнікі намагаюцца, каб ён ня змог прыехаць у абласны цэнтар на сьвяткаваньне 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.