У Віцебску 23 жніўня грамадзяне меліся распачаць на плошчы Перамогі чарговую мірную акцыю супраць маштабных фальсыфікацый у часе выбараў і гвалтоўных дзеяньняў супраць мірнага насельніцтва ў пасьлявыбарчы пэрыяд. Сабрацца па плошчы аднак не атрымалася, бо ўлады сьцягнулі да «трох штыхоў» ня менш за два дзясяткі аўтамабіляў і аўтобусаў зь сілавікамі. Пратэстоўцы калёнай адышлі да ГЦ «Марка-сіці».

Раніцай 18 жніўня на прыступках віцебскага тэатру імя Якуба Коласа супрацоўнікі і артысты ўстановы культуры правялі акцыю ў падтрымку калегаў з Купалаўскага тэатру, якія  не пагадзіліся са звальненьнем свайго дырэктара Паўла Латушкі і ўсім калектывам падалі заявы на звальненьне.

Цягам пяці дзён на мірныя акцыі пратэсту выходязь тысячы віцяблян. Яны патрабуюць ад уладаў спыніць гвалт, вызваліць палітвязьняў і прызначыць новыя выбары. Ад 13 жніўня ў мітынгах і шэсьцях узялі ўдзел каля 20 тысяч жыхроў гораду. У нядзелю 16 жніўня пратэставалі больш за 10 тысяч віцяблян.

Мітынг, які адбыўся 24 ліпеня ў парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў, стаў найвялікшай праявай грамадзянскай салідарнасьці ў Віцебску за ўсе гады незалежнай Беларусі і выявіў насьпелую прагу гараджанаў да свабоды і дэмакратыі. На свой трэці за дзень мітынг Сьвятлана Ціханоўская і яе каманда прыехала пасьля шматлюдных імпрэзаў у Глыбокім і Наваполацку. Больш за 5 тысяч чалавек у Віцебску сустрэлі народную кандыдатку дружнымі воплескамі.

Віцебскі гарвыканкам 30 чэрвеня прыняў рашэньне №730, у якім пералічыў месцы для правядзеньня кандыдатамі на прэзыдэнцтва і іх даверанымі асобамі масавых мерапрыемстваў для перадвыбарчай агітацыі. Такіх месцаў у Віцебску ўсяго тры. Ці прыдатныя і ці зручныя яны для правядзеньня агітацыйных сходаў, мітынгаў ды пікетаваньняў?..