editor22

editor22

16 кастрычніка віцебчукі мелі добрую магчымасьць паўдзельнічаць у анансаваным праз сацыяльныя сеткі дыялёгу "Беларускі дом у эўрапейскім квартале". У Віцебск завіталі намесьнік пасла Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Данатас Аўгуліс і консул эстонскай амбасады ў Менску Кадры Лутт.

У паштоўцы, якую атрымаў нядаўна з папраўчай калёніі №9 віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік, палітвязень Міхаіл Жамчужны паведаміў, на якой падставе апэратыўнікі зьнішчаюць яго карэспандэнцыю.

Віцебск апынуўся на шостым радку рэйтынгу беларускіх гарадоў, апублікаваным нядаўна “Цэнтрам новых ідэй”. Аўтары рэйтынгу ўключылі ў сьпіс 15 буйных гарадоў Беларусі “ў трох вымярэньнях” –  паводле дэмаграфічнай устойлівасьці, стану эканомікі і якасьці жыцьця. Ворша – на апошнім радку гэтага сьпісу.

Ініцыятыва “Самасад” (“Самастойнае садоўніцтва”) правяла 14 кастрычніка ў Віцебску чарговую акцыю. Віцябляне высадзілі ў мікрараёне Білева-2 каля 200 саджанцаў ясеня, клёну ды явару. Да акцыі далучыліся мясцовыя жыхары і нават дворнікі – рыдлёвак на ўсіх не хапала…

У звароце да судзьдзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду праваабаронца Павал Левінаў папрасіў прыпыніць вынясеньне сьмяротных прысудаў і замяніць такое пакараньне іншымі відамі. Разам са зваротам праваабаронца даслаў у калегію 16 асобнікаў спэцвыпуску газэты “Народная Воля” – “Скажам НЕ сьмяротнаму пакараньню!”.

На пачатку кастрычніка, пасьля трохмесячнага маўчаньня, віцебскія праваабаронцы атрымалі ліст ад палітвязьня і свайго калегі Міхаіла Жамчужнага. У лісьце ён выказвае ўсім падзяку за спагаду і падтрымку і просіць працягваць зь ім перапіску. Паведамляе таксама, што праз абставіны, якія ад яго не залежаць, не заўсёды можа адказаць на пасланьні і просіць за гэта прабачэньня.

У віцебскім “Бітлз-клюбе” 5 кастрычніка адбыўся фэст “Рок за жыцьцё”. Імпрэза распачала Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня, які ад 5 да 10 кастрычніка праходзіць у Беларусі. Ідэю ўвядзеньня мараторыя на сьмяротную кару падтрымалі сваімі выступамі і песьнямі ў Віцебску вядомыя беларускія гурты  Teleport, Re1ikt. РСП (“Разьбітае сэрца пацана”) і NIZKIZ.

Аддзел прымусовага выкананьня Першамайскага раёну Віцебску 18 верасьня распачаў выканаўчае справаводзтва ў дачыненьні віцябляніна Міколы Качурца, каб спагнаць зь яго адміністрацыйны штраф у памеры 24,50 рублёў на карысьць УУС Менскага аблвыканкаму. Копію пастановы аб распачынаньні выканаўчага справаводзтва Мікола Качурэц атрымаў толькі 2 кастрычніка.

Жыхары Віцебску Рафаэль Кірылаў-Шмільхольдхард і Ігар Пастноў накіравалі скаргі ў абласную пракуратуру на незаконныя дзеяньні сьледчай УСК па Віцебскай вобласьці Людмілы Руткоўскай, якая на падставе правядзеньня працэсуальных дзеяньняў 27 верасьня пад прымусам даставіла віцяблян у Рэспубліканскі цэнтар псыхіятрыі.

Вядомы беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў наведаў 25 верасьня Віцебск, дзе прэзэнтаваў чытачам свае новыя кнігі – “Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань” і “Танцы над горадам”. Сустрэчы адбыліся ў Віцебскай абласной бібліятэцы і арт-пабе “Торвальд”.

Старонка 219 з 235