Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. На гэты раз правабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання прыцягнуць увагу грамадскасці да ўмоў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў. Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапануе наступную афішу мерапрыемстваў.
5 кастрычніка
Віцебск. Фестываль “Рок за жыццё”. Музыкі ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне (Re1ikt, Разбітае сэрца пацана, Teleport і Nizkiz). Дзе? Віцебск. Бітлз-клуб “Чардачок”, вул. Кастрычніцкая,12. Пачатак у 20:00.
6 кастрычніка
Вішнева, Валожынскі раён. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. Імша, прысвечаная Святому Амброзію Медзіяланскаму (340-397г.г). Святы Амброзій вядомы тым, што выступаў супраць смяротнага пакарання. Пачатак ў 12:00.
7 кастрычніка
Мінск. Фестываль “Рок за жыццё”. Музыкі ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне (Nizkiz, “Петля Пристрастия”, “Мутнаевока”, SnopSnoŭ і Teleport). Дзе? RE:PUBLIC. Мінск, вул. Прытыцкага, 62. Метро – станцыя “Кунцаўшчына”. Пачатак у 17:30.
8 кастрычніка
Мінск. Паказ фільма "Забіванне камнямі Сарайі М" па тэме смяротнага пакарання з абмеркаваннем і ўдзелам актывістаў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і Валанцёрскай службы "Вясны".
Прастора PUNKT. Пачатак у 19:00.
9 кастрычніка
Гомель. Паказ фільма "Забіванне камнямі Сарайі М" па тэме смяротнага пакарання з абмеркаваннем і ўдзелам актывістаў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і Валанцёрскай службы "Вясны". Цэнтр беларускай мовы. Пачатак у 19:00.
Слуцк. Паказ фільма "Змоўшчыца" па тэме смяротнага пакарання. Дыскусія і абмеркаванне з удзелам праваабаронцаў і актывістаў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды і Паліны Сцепаненка. Кафэ "Гном". Пачатак у 18:00
10 кастрычніка
Мінск. Прэзентацыя выставы “Кожны мае права ведаць свае правы”. Відовішча з удзелам вядомай мастачкі і перформера Таццяны Тур. Перфоманс, прысвечаны праблеме смяротнага пакарання, распавядзе аб пакутах родных і блізкіх асуджаных. Месца – Амбасада Літоўскай рэспублікі, вул. Захарава, 68/
Магілёў. Форум-тэатр «Куля ад грамадства». Цэнтр «Кола» (зав. Чкалава, 16). Пачатак у 18:30.
Стасбург. Выступ праваабаронцы Валянціна Стэфановіча на тэму смяротнага пакарання ў Камітэце па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ. Пачатак у 14-00 па мясцовым часе.
16-ты Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання: Умовы ўтрымання ў камерах смяротнікаў. 10 кастрычніка Сусветная кааліцыя супраць смяротнага пакарання прыцягне ўвагу грамадскасці да ўмоў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў і прапануе Дзесяць варыянтаў дзеянняў, як вы можаце далучыцца да барацьбы супраць смяротнага пакарання.
Цягам дня праваабаронцы і актывісты правядуць на вуліцах рэгіянальных гарадоў інфармацыйныя акцыі з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.
Сачыце за афішамі асобных мерапрыемстваў на сайце spring96.org, у сацыяльных сетках: facebook, twitter, ВКонтакте.
ПЦ "Вясна" і актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” прапануюць у гэтыя дні ўсім жадаючым прыняць удзел у Тыдні супраць смяротнага пакарання, праводзіць ўласныя мерапрыемствы. Далучайцеся да Тыдня ў сацыяльных сетках праз выкарыстанне хэштэгаў #DeathPenalty #AbolitionNow #Belarus #We4Life2018.
Нагадаем, першы Тыдзень супраць смяротнага пакарання Праваабарончы цэнтр “Вясна” правёў у 2013 годзе ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якая распачалася ў 2009 годзе з мэтай спынення гэтага бесчалавечнага віду пакарання і далучэння нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. На жаль, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.
Крыніца: Тыдзень супраць смяротнага пакарання: Што? Дзе? Калі? Дапоўнена