editor22
Старшыня абласной філіі ТБМ: Ёсьць надзея, што ў 2018 годзе ў Віцебску зьявяцца беларускамоўныя клясы
29 кастрычніка мае адбыцца XIII зьезд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. За месяц да падзеі мы пагутарылі са старшынём Віцебскай абласной філіі ТБМ Юрасём Бабічам. Наш суразмоўца расказаў пра тое, ці ёсьць якія зрухі ў справе перайменаваньня абласной бібліятэкі і ці адкрыюцца калі ў Віцебску беларускамоўныя клясы.
Жыгулову паведамілі, што ягоны сын, зьніклы ў 1998 годзе, быў застрэлены. Справу спынілі
Віцебскі журналіст Уладзімер Жыгулоў атрымаў пастанову са Сьледчага камітэту аб спыненьні справы па факце невядомага зьнікненьня ў 1998 годзе ягонага сына Аляксандра. З пастановы вынікае, што на момант, калі распачыналі справу, “Аляксандар Жыгулоў не зьяўляўся бязь вестак зьніклым, бо загінуў у выніку зьдзейсьненага супраць яго злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 139 КК РБ (наўмыснае забойства)”.
Віцебскія “Крылы Анёлаў” ужо ў другі раз бягуць вакол сьвету. А бегавых вазкоў ня маюць…
Калі ў кастрычніку 2016 году стваралася каманда, мелі на мэце пераадолець агульны кілямэтраж экватару (40 тыс. км з гакам). Але менш як за год прабеглі ажно 43 тыс. км і пайшлі на другі заход вакол сьвету. Было б і болей, але камандзе бракуе адмысловых бегавых вазкоў для асаблівых дзетак-анёлаў.
З пачуцьцём падманутасьці. Віцебскія беспрацоўныя – пра гарадзкія “кірмашы вакансіяў”
Віцебскі цэнтар занятасьці ладзіць у горадзе восеньскія “ярмарки вакансий”. На мінулым тыдні яны прайшлі ў Першамайскім і Чыгуначным раёне, на гэтым – адбудзецца ў Кастрычніцкім (21 верасьня). Кірмашы вакансіяў ладзяцца на фоне дзівосна нізкага ўзроўню беспрацоўя ў горадзе – 0,9%. Людзі афіцыйным лічбам ня вераць...
Кастрычніцкі суд Віцебску спыніў адміністрацыйную справу супраць доктара Пастнова
Віцебскага доктара-праўдаруба Ігара Пастнова абвінавачвалі ў непадпарадкаваньні супрацоўніку міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ) падчас інцыдэнту 4 верасьня, калі Пастнова гвалтам вывезьлі з будынку сьледчага камітэту на псыхіятрычную экспэртызу ў Навінкі. 15 верасьня судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Ільля Белавус вынес рашэньне скасаваць справу. Падстава – адсутнасьць складу правапарушэньня.
Без апахмелкі… У Віцебску прэзэнтавалі кнігу пра беларускі алькаголь
Кухмістар Верашчака, ён жа вядомы гісторык і культуроляг Алесь Белы, прэзэнтаваў 13 верасьня ў Віцебску сваю новую кнігу «Сакатала бочачка» - “праўдзівую гісторыю нашых напояў”. Кніга мае на мэце ня толькі прынесьці асалоду, але й вярнуць беларусам памяць і права на старку, крупнік ды зуброўку. Прэзэнтацыя прайшла ў арт-пабе “Торвальд”.
“Нарэшце дайшло!..” Віцебскія школы вяртаюцца да пачатку заняткаў з 8:00
Некаторыя школы ў Віцебску вяртаюцца да больш прыдатнага і звычнага рэжыму працы. Пачынаюць заняткі а 8-й альбо а 8:15 раніцы. Ад 12 верасьня на леташні расклад пераходзяць, напрыклад, СШ №14 ды гімназія №5 гораду Віцебску. З 1-га верасьня заняткі ў гэтых навучальных ўстановах пачыналіся з 9:00.
Плюс 8%. Віцебскі аблвыканкам падвысіў кошты на ваду
Тарыфы на паслугі цепла- і водазабесьпячэньня былі падвышаныя згодна з рашэньнем Віцебскага аблвыканкаму ад 28 жніўня 2017 году. Дакумэнт апублікаваны 7 верасьня і ўступіў у сілу з моманту апублікаваньня.