editor22

editor22

За 10 месяцаў 2018 году колькасьць злачынстваў у сфэры сямейна-бытавых стасункаў павялічылася ў Віцебскай вобласьці з 239 (за той жа пэрыяд у 2017 годзе) да 297-мі. Зафіксаваныя ў тым ліку 6 забойстваў і 21 наўмыснае прычыненьне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў.

Пракуратура гораду Віцебску правяла ў верасьні праверку і прыйшла да высновы, што большасьць гарадзкіх школ не забясьпечаныя лыжамі і адпаведнай экіпіроўкай. Аддзелы адукацыі кінуліся выпраўляць недахопы. У школы Першамайскага раёну Віцебску набываюць лыжаў ды канькоў на 270 тыс. рублёў.

Вечар у кампаніі сяброў скончыўся для жыхара Менску Зьмітра Качановіча зьбіцьцём у аддзеле міліцыі. Яшчэ адна жахлівая гісторыя, якая распавядаецца ў межах праекту Праваабарончага цэнтру “Вясна” #БезПраваНаРасправу.

Віцебскі прадпрымальнік і ўладальнік цырульні “Ірыс” Анар Іваноў апавясьціў 19 лістапада гарадзкія ўлады аб пачатку галадоўкі. Ён хоча дамагчыся адмены дзяржрэгістрацыі памяшканьня, якое арандуе для свайго бізнэсу цягам апошніх 20 гадоў. Іваноў мяркуе, што рэгістрацыя, якая адбылася ў 2011 годзе, была незаконнай і прайшла з выкарыстаньнем карупцыйных схем.

Ноў-хаў менскай міліцыі: пры канваяваньні затрыманых актывістаў кайданкамі змацавалі паміж сабой у ланцужок і ў такім выглядзе выводзілі з машыны ў будынак суду. Яшчэ адна жахлівая гісторыя, якая распавядаецца ў межах праекту Праваабарончага цэнтру “Вясна” #БезПраваНаРасправу.

У  Віцебску ёсьць свой ЦАР (цэнтар алімпійскага рэзэрву) зімовых відаў спорту і свой лядовы палац. Ёсьць свой хакей і свой шорт-трэк. А ёсьць фігурнае катаньне, якое юныя фігурысты хацелі б таксама называць “сваім”. Але зь нядаўніх часоў “сваё” і “наша” раптам сталася для іх чужым. У фігурным катаньні насьпявае бунт бацькоў…

У той час, як сын зарабляе на жыцьцё дальнабоем, яго маці настаўніца вымушаная зрабіцца адвакатам і адстойваць правы сына. Чарговая гісторыя ў межах праекту #БезПраваНаРасправу.

Каб неяк выжыць, віцебскім таксістам даводзіцца працаваць па двум пуцявым лістам, а то і дурыць пасажыраў. Сытуацыя настолькі жаласьлівая, што ўжо самі таксісты прапануюць зачыніць прыватныя сэрвісы таксі ды вярнуцца да адзінай дзяржаўнай службы 161. Але – ці добра будзе?..

У суботу 10-га лістапада ў кватэры віцебскага псыхіятра Ігара Пастнова адбыўся ператрус. Пра гэта Пастноў паведаміў у сацсетках. Як піша, міліцыянты шукалі наркотыкі, парнаграфію, фальшывыя грошы і перапіску з амбасадамі і праваабарончымі арганізацыямі. А ў выніку – забралі лямпавы тэлевізар…

Ворша – адзіны горад абласнога падпарадкаваньня на Віцебшчыне, дзе прыпынкі ў гарадзкім грамадзкім транспарце агучваюцца толькі на расейскай мове. У Віцебску, Полацку, Наваполацку ды іншых гарадох прыпынкі аб’яўляюць па-беларуску.

Старонка 217 з 235