Актывістка партыі «Народная Грамада» з Дуброўна Наталля Стрэльчанка атрымала афіцыйны ліст з камітэту ААН па правах чалавека. Яе індывідуальная скарга зарэгістраваная пад нумарам 3946/2021. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 году яна вылучалася ў межах стратэгіі «30 кандыдатаў пратэсту». Але яе ініцыятыўная група, як і групы Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага ды іншых кандыдатаў, не была зарэгістраваная выбарчай камісіяй.

Апошнім часам гарадскія ўлады Наваполацку спрабуюць супрацьстаяць уведзеным ўрадамі еўрапейскіх краін і ЗША эканамічным санкцыям. Пры гэтым мясцовыя выканаўчая і прадстаўнічая ўлады робяць гэта скаардынавана - рознымі спосабамі і з рознымі вынікамі.

Упраўленне ўласнай бяспекі па Віцебскай вобласці МУС паведамляе, што ідэнтыфікавала асобу жыхара Наваполацку, які ў сетцы Інтэрнэт «дапусціў зняважлівыя выказванні на адрас супрацоўніка міліцыі ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў». Прынамсі гэтак трактуе дзеянні навапалачаніна следства.

Па пратэсце пракурора, жыхарам Наваполацку - палітвязням Віктару Шаўру і Віталю Шыцікаву, якія былі асуджаныя на два гады абмежавання волі за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году, суд замяніў пакаранне на больш строгае - на пазбаўленне волі.

20 жніўня Віцебскі абласны суд разгледзеў скаргу вядомага краязнаўцы і фотамастака Віктара Барысенкава. Ён абскардзіў рашэнне суддзі Уладзіміра Царыкава, які пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 7 сутак за тры фотаздымкі часоў фашысцкай акупацыі, размешчаныя ў інтэрнэце. Суддзя трактаваў гэта як публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі (ч.1 арт.19.10 КаАП). На разгляд скаргі Барысенкаў прыйшоў з асабістымі рэчамі, гатовы да таго, што яго возьмуць пад варту ў зале суду.

У цяперашні час за кратамі знаходзяцца сем праваабаронцаў «Вясны». Гэта старшыня праваабарончага цэнтру Алесь Бяляцкі і яго намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік гомельскай філіі «Вясны» Леанід Судаленка, валанцёр Андрэй Чапюк і валанцёрка Таццяна Ласіца. Усе сем праваабаронцаў-вясноўцаў прызнаныя палітзняволенымі.

З 15 ліпеня 2021 года Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт прыступіў да ліквідацыі дабрачыннай сацыяльна-інфармацыйнай установы «Прастора поспеху». Гэтае грамадскае аб'яднанне было зарэгістраванае ў якасці юрыдычнай асобы ў чэрвені 2016 года ў пасёлку Баравуха Полацкага раёну.

Вядомы віцебскі краязнаўца і фотамастак Віктар Барысенкаў 18 жніўня падаў у абласны суд скаргу на пастанову суду Кастрычніцкага раёну Віцебску. Тым самым ён выказаў нязгоду з рашэннем суддзі Уладзіміра Царыкава, згодна з якім мусіў быць арыштаваны на сем сутак за публічнае дэманстраванне ў сетцы Інтэрнэт нацысцкай сімволікі.

Напачатку жніўня 2021 году Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў пад нумарам 3991/2021 індывідуальную скаргу Таццяны Севярынец. Грамадзянская актывістка лічыць, што беларуская дзяржава парушыла яе правы: на свабоднае выказванне свайго меркавання і на ўдзел у мірным сходзе.

16 жніўня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску працягнуліся судовыя слуханні ў справе віцябляніна Сяргея Думавы. Як і мінулым разам, на паседжанне прыйшлі знаёмыя падсуднага і неабыякавыя віцябляне. Аднак па хадайніцтве пракуратуры суд прыняў рашэнне выдаліць з залы ўсіх прысутных. Суддзя Міхаіл Юрчанка дазволіў застацца толькі жонцы падсуднага.