17.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Мінска 24 красавіка асудзілі Вольгу Нікіфараву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Вользе Нікіфаравай два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Вольга цалкам прызнала віну. У якасці сведкі на судовым пасяджэнні выступаў муж Вольгі.
Мінчанку апазналі па пратэснаму фотаздымку, які знайшлі ў Instagram. Пасля абвяшчэння прысуду Вольгу вызвалілі ў судовай зале, а меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе.
Вольга Нікіфарава мае вышэйшую адукацыю, самазанятая.
Крыніца: Мінчанку асудзілі за ўдзел у пратэстах на 2,5 гады "хатняй хіміі". Яе апазналі па фота ў Instagram