Гэтым правапарушальнікам аказаўся 42-гадовы працаўнік аднаго з акцыянерных таварыстваў Наваполацку, які ў чэрвені 2021 году ў сацыяльнай сетцы пакінуў абразлівы каментар пра начальніка ІСН Аршанскага РУУС Дзмітрыя Вішнеўскага. Мужчына раскаяўся ва ўчыненым і прынёс свае прабачэнні падпалкоўніку Вішнеўскаму - начальніку інспекцыі ў справах непаўналетніх, сцвярджае ведамства.
Праваабаронцы адзначаюць, што раскаянне і прабачэнні перад пацярпелым не прадугледжаныя дзейным крымінальным заканадаўствам. Да таго ж - гэта парушэнне з боку праваахоўных органаў прэзумпцыі невінаватасці, бо віна абвінавачанага не была яшчэ даказаная ў судзе.
Тым не менш, следчым органам у дачыненні мужчыны распачатая крымінальная справа паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь па факце публічнай абразы прадстаўніка ўлады.
Калі ў судзе будзе даказаная віна навапалачаніна, яму будзе пагражаць максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да трох гадоў.
Лявон Яфрэменка