18.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
"Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" папоўніўся тэлеграм-каналам "Андрэй Бука. Думкі ўслых"
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Кастрычніцкага раёну Мінска 15 траўня. «Экстрэмісцкім» таксама прызнаны тэлеграм-бот гэтага канала.
Адзначым, што ў вышэй згаданым тэлеграм-канале 3 падпісанты, а апошні пост там быў апублікаваны больш за год таму.
Чарговая крыміналка за абразу пракурорскага работніка
Мінская абласная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу на аўтара абразлівых каментороў на адрас пракурора Мінскага раёна, якія былі пакінутыя Telegram-канале “Дзікае Паляванне Chat” у траўні 2024 года.
Паведамляецца, што справу ўзбудзілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (“Абраза прадстаўніка ўлады”).
За "негатыўныя каментары на адрас расійскіх вайскоўцаў" затрыманы жыхар Магілёва
Беларуса затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны — яго "пакаяльнае відэа" знялі на фоне расійскага сцяга і пад песню пра "святую Русь".
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што затрыманы жыхар Магілёва пісаў «негатыўныя каментары на адрас расійскіх вайскоўцаў».
Новае затрыманне ў Магілёве
Сілавікі затрымалі жыхара Магілёва за каментары ў інтэрнэце. Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што затрыманы напісаў «больш за 7000 негатыўных каментароў з пагрозамі фізічнай расправы ў адрас прадстаўнікоў улады».
Падчас затрымання адзін міліцыянтаў кажа мужчыну, што ён затрыманы паводле артыкулу аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).
Крыніца: Затрыманні ў Магілёве, папаўненне "экстрэмісцкага спісу: роніка пераследу 18 траўня