Паводле абвінавачвання, злачынства Віктара Шаўры і Віталя Шыцікава палягала ў тым, што яны «разам з іншымі людзьмі ішлі па праезнай частцы наперадзе групы грамадзян, на чырвоны сігнал святлафору, выкрыквалі лозунгі, пляскалі ў далоні і нецэнзурна лаяліся на міліцыянтаў».
У студзені 2021 года суд прызнаў абодвух фігурантаў справы вінаватымі і вынес ім пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Мужчыны абскардзілі выракі, але Віцебскі абласны суд пакінуў прысуды без змены.
Аднак пракуратура не пагадзілася з рашэннем судоў, палічыўшы іх за занадта мяккія і прынесла пратэст на прысуды. У чэрвені 2021 году суд апеляцыйнай інстанцыі паўторна разгледзеў справы ўдзельнікаў наваполацкіх пратэстаў. Суд прысудзіў Віктару Шаўру замест «хіміі» - два гады, а Віталю Шыцікаву - два з паловай гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Напрыканцы ліпеня асуджаныя былі этапаваныя да месцы адбыцця пакарання.
Віталь Кажух