Найбольшая колькасць ураджэнцаў Віцебшчыны ў складзе ініцытывы «Салідарнасць» - «Аб’яднання палітычных партый «Народная Грамада» і «Беларуская Хрысціянкая Дэмакратыя». Гэта жыхары Наваполацка Яўген Вільскі і Андрэй Зуеў, супраць якога Следчы камітэт днямі распачаў спецвытворчасць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч.3 арт.130 (дзеянні, накіраваныя на распальванне варожасці па пракмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненыя групай асобаў); ч.2 арт. 293 (навучанне або падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам, пагромамі, падпаламі і знішчэннем маёмасці); ч.1 арт.361 -1(кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем); арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады ў інфармацыі, размешчанай у Інтэрнэце). Таксама ў складзе гэтай ініцыятывы згаданы незалежны журналіст Зміцер Лупач з Глыбокага, яго былая калега Алена Шабуня з Віцебска і жыхарка Віцебскага раёна, блогерка і актывістка Алена Янушкоўская, якая днямі даведалася, што яе жытло ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёна будзе прададзена з аўкцыёну за нясплочаныя падаткі і штрафы.
У складзе «экстрэмісцкага фармавання пад назвай «Голас Дыяспар – Адзінства па-над Межамі!» згадваецца прозвішча Станіславы Цярэнцьевай, моладзевай актывісткі з Віцебску.
Як мы ўжо паведамлялі, 10 траўня у «экстрэмісцкім спісе» МУС з'явілася ініцыятыва «Еўрапейскі выбар». У яе складзе – рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский курьер news» Аляксандр Корнышаў.
Ігар Бязлюдаў