У Віцебску напярэдадні 131-х угодкаў Марка Шагала адчынілася выстава, прысьвечаная ягонай жонцы – “Бэла Шагал. Партрэт жонкі мастака”. Аўтарскую экскурсію па выставе, якая экспануецца зараз у Арт-цэнтры Марка Шагала, правяла 8 ліпеня куратар праекту Людміла Хмяльніцкая.

Чарговая валянтэрская экспэдыцыя, што складаецца зь дзесяцярых грамадзян Расеі, праходзіць у Бешанковічах. Разам з расейцамі ўжо чацьверты сэзон запар працуе і вядомы бешанковіцкі краязнаўца Станіслаў Леаненка. На цяперашні момант валянтэрамі ачышчана ўжо недзе чатыры пятых усёй плошчы могілак.

У Віцебску апошнім часам узводзіцца нямала новых помнікаў і скульптурных кампазыцыяў. Найперш – каб прывабіць турыстаў. Між тым, гарадзкія службы ня могуць даць рады з абслугоўваньнем і рамонтам старых помнікаў. На мэмарыяле, прысьвечаным воінам-інтэрнацыяналістам, адвальваюцца пліты, на вуліцы Касманаўтаў разбураецца стэла…

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прызнаў эканамічна неплацежаздольным Шумілінскае раённае спажывецкае таварыства (райпа) і адкрыў у дачыненьні да даўжнiка ліквідацыйную вытворчасьць тэрмінам на адзін год, паведамляе БЕЛТА.

У разбойным нападзе і жорсткім забойстве, зьвязаным з разбоем, абвінавачваецца беспрацоўны 34-гадовы грамадзянін Турэччыны, які, паводле вэрсіі сьледзтва, задушыў у Віцебску дзяўчыну з Банглядэш. Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіраваньня ў суд. Санкцыя артыкулу крымінальнага кодэксу, па якім выстаўленае абвінавачаньне, прадугледжвае выключную меру пакараньня ў выглядзе сьмяротнай кары.

У Браславе па падазрэньні ў карупцыі затрыманыя Ўладзімер і Алена Дранеўскія – старшыня Браслаўскага раённага выканаўчага камітэту і начальнік аддзелу эканомікі райвыканкаму, адпаведна.

На тэрыторыі ўнутранага дварка карданажна-паліграфічнага камбінату «Пакроўскі» 2 ліпеня прайшоў першы гарадзкі фэст «Kartonka». Арганізатарамі выступілі культурная прастора «Віцебск для мяне» (Vitebsk4Me), грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і аддзел культуры Віцебскага гарвыканкаму.

У мікрараёне Білева ў Віцебску зьнішчылі паўсотню дрэваў. Пад пілу патрапілі дубы, асіны, вольхі ды іншыя. Дрэвы сьпілавалі на пляцоўцы, выдзеленай пад будаўніцтва чарговай АЗС і аўтамыйні насупраць нядаўна пабудаваных дамоў №№ 17 і 21 па вуліцы 33-й Арміі. Навасёлы незадаволеныя.

Экстрэмалы зь Віцебску запусьцілі на пляцоўцы “Зручны горад” пэтыцыю з просьбай да ўладаў пабудаваць у горадзе скейт-парк. “Праз адсутнасьць пляцоўкі для скейтбордынгу мы вымушаныя катацца ў месцах ня вельмі для гэтага прыдатных і з гэтай прычыны часта падвяргаемся ціску з боку міліцыі і простых грамадзян”.

Віцебскі сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Уладзімер Лунёў здолеў дамагчыся, каб аддзел унутраных справаў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну паўторна заняўся расьсьледваньнем акалічнасьцяў зьяўленьня і распаўсюду відэароліка, у якім невядомыя абражаюць журналістаў і відэаблогерку Алену Янушкоўскую.