Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентаваў даклад «Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў на падставе барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам»
Даклад ахоплівае перыяд з 1 сакавіка 2023 па 1 сакавіка 2024 года ( летась быў прэзентаваны папярэдні даклад «Вясны» на гэтую тэму). Партнёрам дакладу была брытанская праваабарончая арганізацыя «Article 19», якая займаецца абаронай свабоды слова і свабоды выказванняў ва ўсім свеце. Прэзентаваў даклад юрыст ПЦ «Вясна» Павел Сапелка.
Віцебская рэгіянальная сістэма аховы здароўя знаходзяцца ў "працоўным" стане?
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці падрыхтавала даныя аб стане спраў у рэгіянальнай ахове здароўя. Пакуль яно здольна рашаць задачы, звязаныя з падтрыманнем здавальняючага стану жыццядзейнасці насельніцтва.
У «Шэрай кнізе – 2023»: віцебскія праваабаронцы зафіксавалі 429 выпадкаў парушэнняў правоў чалавека
Не так даўно, выйшла сёмае выданне “Шэрая кніга” у якой падаецца хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2023 года. Аб’ём кнігі складае 137 старонак, на якіх распавядаецца пра 429 выпадка парушэння ўладамі грамадскіх і палітычных правоў жыхароў вобласці. Калі параўноўваць з мінулым годам, колькасць зафіксаваных парушэнняў у Віцебскай вобласці павялічылася ў два разы.